напра́віць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. напра́ўлю напра́вім
2-я ас. напра́віш напра́віце
3-я ас. напра́віць напра́вяць
Прошлы час
м. напра́віў напра́вілі
ж. напра́віла
н. напра́віла
Загадны лад
2-я ас. напра́ў напра́ўце
Дзеепрыслоўе
прош. час напра́віўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

напра́віць, -ра́ўлю, -ра́віш, -ра́віць; -ра́ўлены; зак.

1. што. Адрамантаваць, зрабіць прыгодным для карыстання.

Н. рухавік.

2. што. Падвастрыўшы, зрабіць прыгодным для карыстання.

Н. брытву.

3. чаго. Унесці вялікую колькасць паправак, змен (у тэкст, карэктуру і пад.).

Н. памылак.

|| незак. напраўля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

напра́віць сов.

1. (лезвие) напра́вить;

2. почини́ть, испра́вить, нала́дить;

3. (внести много исправлений) напра́вить

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

напра́віць, ‑праўлю, ‑правіш, ‑правіць; зак.

1. што. Зрабіць прыгодным для карыстання; адрамантаваць. Направіць станок. □ Тоня ўзяўся направіць малатарню за тры дні. Чорны. // Падвастрыўшы, зрабіць прыгодным для карыстання. Направіць брытву. Направіць касу.

2. чаго. Унесці вялікую колькасць паправак, змен (у тэкст, карэктуру і пад.). Направіць памылак у карэктуры.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

напра́віць разм. гл. напраўляць

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

напра́ўлены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад направіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

напраўля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе.

Незак. да направіць (у 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

напра́ўка, ‑і, ДМ ‑ўцы, ж.

Дзеянне паводле дзеясл. напраўляць — направіць (у 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

напра́вить сов.

1. накірава́ць, скірава́ць;

2. (лезвие) напра́віць, наве́сці; (наточить) навастры́ць; (косу) намянці́ць;

3. (наладить, организовать) нала́дзіць;

4. (внести много исправлений) напра́віць, вы́правіць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

wipe the slate clean

напра́віць памы́лкі, непаразуме́ньні

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)