напампава́ць, -пу́ю, -пу́еш, -пу́е; -пу́й; -пава́ны; зак., што і чаго.

Напоўніць (вадою або паветрам) пры дапамозе помпы.

|| незак. напампо́ўваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. напампо́ўванне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

напампава́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. напампу́ю напампу́ем
2-я ас. напампу́еш напампу́еце
3-я ас. напампу́е напампу́юць
Прошлы час
м. напампава́ў напампава́лі
ж. напампава́ла
н. напампава́ла
Загадны лад
2-я ас. напампу́й напампу́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час напампава́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

напампава́ць сов. (насосом) накача́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

напампава́ць, ‑пую, ‑пуеш, ‑пуе; зак., што і чаго.

Пры дапамозе помпы напоўніць вадою, паветрам і пад. [Дубіцкі:] — Выведзі, Віктар, з каморы мой веласіпед ды паглядзі, можа, трэба напампаваць шыны. Чарнышэвіч. [Дзед:] — Кручуся — туды, сюды. Тут і дроў падкінь, тут і вады ў кацёл напампуй. Шынклер.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

напампава́ны нака́чанный; см. напампава́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

падпампава́ць, -пу́ю, -пу́еш, -пу́е; -пу́й; -пава́ны; зак., што і чаго.

Дадаткова напампаваць.

П. паветра ў камеру.

|| незак. падпампо́ўваць, -аю, -аеш, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

напампо́ўваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да напампаваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

напампо́ўванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. напампоўваць — напампаваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

накача́ть сов.

1. (насосом) напампава́ць;

2. (напоить) прост. напаі́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

napompować

зак. напампаваць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)