Нано́сы

назоўнік, уласны, неадушаўлёны, неасабовы, множны лік, множналікавы

мн.
Н. Нано́сы
Р. Нано́саў
Д. Нано́сам
В. Нано́сы
Т. Нано́самі
М. Нано́сах

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

паўвостраў Наносы

т. 12, с. 188

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

нано́с

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. нано́с нано́сы
Р. нано́су нано́саў
Д. нано́су нано́сам
В. нано́с нано́сы
Т. нано́сам нано́самі
М. нано́се нано́сах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

нано́с, -у, мн. -ы, -аў, м.

Зямля, пясок і пад., нанесеныя вадой, ветрам.

Пясчаныя наносы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дзю́ны, дзюн, адз. дзю́на, -ы, ж.

Узбярэжныя пясчаныя наносы, якія перамяшчаюцца ветрам.

|| прым. дзю́нны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

лядні́к, ледніка́, мн. леднікі́; ледніко́ў, м. (спец.).

Скопішча вялікай масы паўзучага лёду ў гарах ці палярных зонах.

|| прым. ледніко́вы, -ая, -ае.

Ледніковыя наносы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

эо́лавы, ‑ая, ‑ае.

Абумоўлены дзейнасцю ветру. Эолавыя наносы. Эолавыя ўтварэнні.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пралю́вій, ‑ю, м.

Спец. Наносы, якія ўтвараюцца горнымі патокамі ў час моцных ліўняў.

[Ад лац. proluvium — змыванне.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ледніко́вы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да ледніка. Ледніковае покрыва. // Утвораны ледніком. Ледніковыя азёры. Ледніковыя наносы.

•••

Ледніковы перыяд гл. перыяд.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

напластава́цца, ‑туецца; зак.

1. Размясціцца пластамі. Напластаваліся наносы.

2. перан. Захавацца ў пэўнай паслядоўнасці за доўгі перыяд часу. У душы напластаваліся ўспаміны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)