нанесе́ние

1. нанясе́нне, -ння ср.;

нанесе́ние опознава́тельных зна́ков нанясе́нне апазнава́льных зна́каў;

2. нанясе́нне, -ння ср., прычыне́нне, -ння ср.;

нанесе́ние уда́ра нанясе́нне ўда́ру; см. нанести́;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

нанясе́нне ср., в разн. знач. нанесе́ние;

н. апазнава́льных зна́каўнанесе́ние опознава́тельных зна́ков;

н. ўда́рунанесе́ние уда́ра;

н. візі́тунанесе́ние визи́та

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

абязве́чванне ср. нанесе́ние уве́чий; кале́чение; уро́дование

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

абязве́чанне ср. нанесе́ние уве́чий; уро́дование; см. абязве́чыць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прычыне́нне ср. причине́ние; доставле́ние; нанесе́ние; см. прычыні́ць I

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

избие́ние

1. (нанесение побоев) збіва́нне, -ння ср., біццё, -цця́ ср.;

2. (умерщвление) забіва́нне, -ння ср.;

3. (истребление) вынішчэ́нне, -ння ср.; см. избива́ть.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

МЕТАЛІЗА́ЦЫЯ,

пакрыццё паверхні пераважна неметалічных вырабаў слоем метал. рэчыва з мэтай надання вырабам новых уласцівасцей (электра- або цеплаправоднасці, адбівальнай здольнасці, цвёрдасці, хім. і тэрмічнай трываласці і інш.).

М. без цеплавога ўздзеяння на паверхню вырабу ажыццяўляецца вакуумным (электрадугавым, магнетронным, катодным) і хім. (электрахім.) асаджэннем. Счапленне метал. слоя з асноваю адбываецца за кошт сіл адгезіі. Для паляпшэння счаплення робяць хім. або тэрмічную актывацыю паверхні, наступную тэрмічную апрацоўку. Такая М. выкарыстоўваецца для паляпшэння дэкар. уласцівасцей, нанясення слаёў металу ў электроннай і аптычнай прам-сці, для атрымання ахоўных пакрыццяў на тканінах, паперы, пластыку і інш. М. з цеплавым уздзеяннем на паверхню вырабу робіцца напыленнем (расплаўленыя электрадугой, плазмавым патокам або полымем часціцы металу пераносяцца газам), дыфузіяй метал. рэчыва з вонкавага асяроддзя пры высокай т-ры (гл. Дыфузійныя пакрыцці). Такая М. выкарыстоўваецца для аховы вырабаў ад разбуральных мех., цеплавых і хім. уздзеянняў, для паляпшэння счаплення кампанентаў у кампазіцыйных матэрыялах. Для М. выкарыстоўваюць чыстыя металы (жалеза, медзь, алюміній, нікель і інш.), сплавы (бронза, сталь і г.д.), злучэнні (аксіды, карбіды, барыды, нітрыды і да т.п.). Таўшчыня металізаванага слоя — ад некалькіх атамных дыяметраў да некалькіх міліметраў.

Літ.:

Хасуй А. Техника напыления: Пер. с яп. М., 1975;

Ротрекл Б., Дитрих З., Тамхина И. Нанесение металлических покрытий на пластмассы: Пер. с чеш. Л., 1968;

Поляк М.С. Технология упрочения. Т. 1. М., 1995;

Теория и практика нанесения защитных покрытий. Мн., 1998.

Г.​М.​Гайдалёнак.

т. 10, с. 306

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)