намясі́ць, -мяшу́, -ме́сіш, -ме́сіць; -ме́шаны; зак., чаго.

Месячы, прыгатаваць нейкую колькасць чаго-н.

Н. цеста.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

намясі́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. намяшу́ наме́сім
2-я ас. наме́сіш наме́сіце
3-я ас. наме́сіць наме́сяць
Прошлы час
м. намясі́ў намясі́лі
ж. намясі́ла
н. намясі́ла
Загадны лад
2-я ас. намясі́ намясі́це
Дзеепрыслоўе
прош. час намясі́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

намясі́ць сов.

1. (глины, замазки) намеси́ть, намя́ть;

2. (теста) намеси́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

намясі́ць, ‑мяшу, ‑месіш, ‑месіць; зак., чаго.

Месячы, прыгатаваць нейкую колькасць чаго‑н. Толькі ўпраўляйся наварыць свінням, каровам, авечкам, нарэзаць, намясіць, занесці ўсім, накарміць такую пражору. Мележ. Сам [бацька Віці] злез, намясіў гліны, занёс наверх. Місько.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

намясі́ць (in grßen Mngen) knten vt

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

намеси́ть сов. намясі́ць, мног. панаме́шваць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

наме́шаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад намясіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

наме́шваць 1, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да намясіць.

наме́шваць 2, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да намяшаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

панаме́шваць 1, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чаго.

Намясіць, замясіць вялікую колькасць чаго‑н.

панаме́шваць 2, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чаго.

Мяшаючы, прыгатаваць у вялікай колькасці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

наме́шаны I

1. наме́шенный, намя́тый;

2. наме́шенный;

1, 2 см. намясі́ць

наме́шаны II (к намяша́ць) наме́шанный

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)