намудрава́ць гл. мудраваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

намудрава́ць

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. намудру́ю намудру́ем
2-я ас. намудру́еш намудру́еце
3-я ас. намудру́е намудру́юць
Прошлы час
м. намудрава́ў намудрава́лі
ж. намудрава́ла
н. намудрава́ла
Загадны лад
2-я ас. намудру́й намудру́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час намудрава́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

намудрава́ць сов., разг. намудри́ть, наму́дрствовать

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

намудрава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак.

Разм.

1. Прыдумаць шмат чаго‑н. новага. Яно што праўда, то праўда: гуртам рабіць ямчэй.. Буйная гаспадарка — пэўна што: машыны, угнаенне, севазварот, адным словам — тэхніка. Тут табе такога можна намудраваць, што ого-го! Зарэцкі.

2. Вельмі ўскладніць якую‑н. справу, зрабіць, сказаць што‑н. вельмі замыславата, але не заўсёды зразумела.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

намудрава́ць разм. usklügeln vt

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

мудрава́ць, -ру́ю, -ру́еш, -ру́е; -ру́й; незак. (разм.).

1. над чым і без дап. Рабіць што-н. складанае, незвычайнае.

2. Залішне ўскладняць якую-н. справу.

|| зак. намудрава́ць, -ру́ю, -ру́еш, -ру́е; -ру́й і змудрава́ць, -ру́ю, -ру́еш, -ру́е; -ру́й.

|| наз. мудрава́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

намудри́ть и наму́дрствовать сов., разг. намудрава́ць, намудраге́ліць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

намудраге́ліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; зак.

Разм. Тое, што і намудраваць (у 2 знач.). [Дзед:] — Я іх ведаю, гэтых пісараў. Іншы намудрагеліць, каб паказаць, што ён.. вучоны. А што і да чаго — ліха яго ведае. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

namotać

зак.

1. наматаць; накруціць;

2. разм. накруціць; наблытаць; намудраваць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

намудры́ць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак.

Разм. Тое, што і намудраваць. — Вось паглядзі, што мы тут намудрылі, — як бы сарамліва заўважыў .. [Платон Галавач], паказваючы на шырокі разгорнуты ліст паперы на стале. Хведаровіч. Выгнуліся гэтыя два дрэўцы, утварылі арку, а тады ўжо чаго толькі не намудрылі на гэтай арцы снег з марозам! Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)