намо́чванне

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз.
Н. намо́чванне
Р. намо́чвання
Д. намо́чванню
В. намо́чванне
Т. намо́чваннем
М. намо́чванні

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

намо́чванне ср. нама́чивание; сма́чивание; пропи́тывание; см. намо́чваць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

намо́чванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. намочваць — намачыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Намочванне 2/544

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

сма́чивание змо́чванне, -ння ср., намо́чванне, -ння ср.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

напи́тывание насы́чванне, -ння ср., насычэ́нне, -ння ср.; намо́чванне, -ння ср.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

нама́чивание

1. намо́чванне, -ння ср.;

2. ква́шанне, -ння ср.; мачэ́нне, -ння ср.; см. нама́чивать;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

МІКРАЎГНАЕ́ННІ,

мінеральныя ўгнаенні, якія маюць мікраэлементы, неабходныя раслінам у невял. колькасці. Пры дастатковай забяспечанасці раслін асн. пажыўнымі рэчывамі (азот, фосфар, калій) М. павышаюць ураджайнасць і ўстойлівасць раслін да захворванняў, а таксама паляпшаюць якасць с.-г. прадукцыі. Звычайна ў якасці М. выкарыстоўваюць солі мікраэлементаў, адходы прам-сці (шлакі, шламы), хелаты, што маюць мікраэлементы.

Патрэбнасць с.-г. культур у М. вызначаецца іх біял. асаблівасцямі і колькасцю мікраэлементаў у глебе, якая залежыць ад кіслотнасці глебы і колькасці гумусу ў ёй. Асн. спосабы выкарыстання М.: унясенне ў глебу да сяўбы разам з макраўгнаеннямі, апрацоўка растворамі М. раслін (апырскванне) і насення (перадпасяўное намочванне). Найб. пашыраныя М. — борныя ўгнаенні, медныя ўгнаенні, марганцавыя ўгнаенні, кобальтавыя ўгнаенні, цынкавыя ўгнаенні.

Літ.:

Рекомендации по использованию микроудобрений в земледелии Белоруссии, Литвы, Латвии, Эстонии. Мн., 1987;

Федюшкин Б.Ф. Минеральные удобрения с микроэлементами: Технология и применение. Л., 1989.

Р.​У.​Васілюк.

т. 10, с. 362

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)