2.Разм. Тое, што наматана, маток. Зняць намотку. □ [Шпулька] павінна быць невялікай і дапускаць намотку 100 метраў шкура, які б вытрымліваў на разрыў груз да 5–6 кілаграмаў.Матрунёнак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Намот, намотка ’намітка’ (Жд. 1), на́матка ’тс’ (Сл. ПЗБ). Ад намёт1, наметка1 ’тс’ (гл.), збліжана з мата́ць, намотваць, ’накручваць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
winding[ˈwaɪndɪŋ]n.
1. паваро́т, вы́гін; зві́ліна, заві́ліна
2.намо́тка, перамо́тка;
in winding скру́чаны;
out of winding раскру́чаны
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
ПРАДЗІ́ЛЬНАЯ МАШЫ́НА,
машына, на якой з роўніцы (ці шарсцяной стужкі) вырабляюць пражу. На П.м. робіцца выцягванне, кручэнне і намотка пражы — залючныя працэсы прадзення.
Мех. П.м. створана ў Вялікабрытаніі (1738). У Расіі з 2-й пал. 18 ст. былі П.м. на ільно- і бавоўнапрадзільных ф-ках. Асн. для прадзення валокнаў з’яўляецца кальцавая (верацённая) П.м., у якой роўніца (стужка) выцягваецца ў выцяжной прыладзе, скручваецца і намотваецца на патрон ці шпулю з дапамогай верацяна і бегунка. У безверацённых пнеўма-мех. П.м. роўніца (стужка) раз’ядноўваецца на асобныя валокны, якія падаюцца ў вярчальную камеру, дзе з іх фарміруецца валакністая стужачка, скручваецца ў пражу і намотваецца на бабіну. Выкарыстоўваюцца ў тэкстыльнай прамысловасці.
Схема прадзільнай машыны: 1 — кольца з бегунком; 2 — выцяжная прылада; 3 — шпулі з роўніцай; 4 — ніткаправаднік; 5 — пачынак з гатовай пражай.