намо́віцца
дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 2-е спражэнне
| Будучы час |
|
адз. |
мн. |
| 1-я ас. |
намо́ўлюся |
намо́вімся |
| 2-я ас. |
намо́вішся |
намо́віцеся |
| 3-я ас. |
намо́віцца |
намо́вяцца |
| Прошлы час |
| м. |
намо́віўся |
намо́віліся |
| ж. |
намо́вілася |
| н. |
намо́вілася |
| Загадны лад |
| 2-я ас. |
намо́ўся |
намо́ўцеся |
| Дзеепрыслоўе |
| прош. час |
намо́віўшыся |
Крыніцы:
dzsl2007,
piskunou2012,
sbm2012,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
намо́віцца, ‑моўлюся, ‑мовішся, ‑мовіцца; зак.
Разм. Дагаварыцца аб чым‑н., дамовіцца. — А панна Габрыня за гэты час пастарэла, — не адказваючы на пытанне панны Ядвісі, сказаў Лабановіч. — Ну, што гэта вы! Як бы раней намовіліся, — запратэставала маленькая Габрынька. — І татка называе мяне старэнькаю, і вы тое самае кажаце. Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Намова ’нагавор, паклёп’ (Гарэц., Др.), ’падгавор’ (Яруш.), ’дагавор, згода’ (Сцяшк.), а таксама намоў ’нагавор’ (Нас., Гарэц., Бяльк.), на́мо́ўка ’паклёп’ (Нас., Гарэц.), на́маўка ’загавор, урокі’ (Нік., Оч.), ст.-бел. намова ’нагавор, падбухторванне, парада’, ’нарада суддзяў’ (Гарб.). Ад намовіцца ’згаварыцца, дамовіцца’, гл. мова.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)