наме́ціцца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. наме́чуся наме́цімся
2-я ас. наме́цішся наме́ціцеся
3-я ас. наме́ціцца наме́цяцца
Прошлы час
м. наме́ціўся наме́ціліся
ж. наме́цілася
н. наме́цілася
Загадны лад
2-я ас. наме́цься наме́цьцеся
Дзеепрыслоўе
прош. час наме́ціўшыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

наме́ціцца I сов.

1. (обозначиться, определиться) наме́титься;

на тва́ры наме́ціліся маршчы́нкі — на лице́ наме́тились морщи́нки;

памі́ж і́мі ~ціўся разла́д — ме́жду ни́ми наме́тился разла́д;

2. разг. наме́риться;

~ціўся пайсці́ — наме́рился пойти́

наме́ціцца II сов. наце́литься, прице́литься, наме́титься;

~ціўся пра́ма ў цэль — наме́тился пря́мо в цель

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

наме́ціцца 1, ‑ціцца; зак.

Злёгку абазначыцца, стаць бачным. Вузкія бровы [Гудовіча] былі нахмураны, а каля тонкіх вуснаў ледзь намеціліся першыя суровыя складкі. Пятніцкі. У трох месцах [каскі] намеціліся расколіны. Паўлаў. // перан. Абазначыцца ў агульных рысах, наметках. Намеціўся план дзеяння. □ Матыў аб магутнай сіле чалавечай працы намеціўся ўпершыню ў творчасці Багушэвіча, але яшчэ не знайшоў там шматграннага мастацкага ўвасаблення. Ярош.

наме́ціцца 2, ‑мечуся, ‑мецішся, ‑меціцца; зак.

Разм. Займець намер, намерыцца. [Вавёрка] спусцілася ўніз па ствалу бярозы — на, маўляў, бяры, — а як толькі я намеціўся яе схапіць — пырснула і знікла ў галлі. Ляўданскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

наме́титься

1. наме́ціцца; (установиться) вы́значыцца;

2. (нацелиться) разг. нацэ́ліцца, наме́ціцца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

азна́чыцца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -чыцца; зак.

1. Стаць прыметным, абазначыцца.

Выразней азначыліся маршчыны на лбе.

2. перан. Вызначыцца, намеціцца.

Азначылася кола інтарэсаў.

|| незак. азнача́цца, -а́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

абазна́чыцца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -чыцца; зак.

Зрабіцца бачным, прыкметным, адчувальным, намеціцца; акрэсліцца.

У тумане абазначылася цёмная палоска лесу.

|| незак. абазнача́цца, -а́ецца.

У сакавіку абазначаецца надыход вясны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

наклю́нуцца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -нецца; зак.

1. Стаць прабітым дзюбай (пра шкарлупіну яек, з якіх вылупліваюцца птушаняты).

2. Пра зерне, пупышкі: пачаць прарастаць, распускацца.

3. перан. Выпадкова трапіцца, абазначыцца, намеціцца (разм.).

Наклюнулася добрая работа.

|| незак. наклёўвацца, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

намяча́цца, ‑аецца; незак.

1. Незак. да намеціцца ​1.

2. Папярэдне планавацца. Намячаецца павелічэнне аб’ёму прадукцыі. Намячаецца пабудаваць завод. □ Атака намячалася на досвітку, пасля артпадрыхтоўкі. Грамовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

намяча́цца несов.

1. намеча́ться; см. наме́ціцца1;

2. страд. намеча́ться; помеча́ться; см. намяча́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

азна́чыцца, ‑чыцца; зак.

1. Стаць прыметным; абазначыцца, вырысавацца. Пахмурнымі ценямі азначыліся маршчыны на лбе. Пестрак. Бялявыя валасы Алеся яшчэ выразней азначыліся на падушцы. Броўка.

2. перан. Намеціцца, вызначыцца. Азначыўся круг сяброў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)