налічы́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. налічу́ налі́чым
2-я ас. налі́чыш налі́чыце
3-я ас. налі́чыць налі́чаць
Прошлы час
м. налічы́ў налічы́лі
ж. налічы́ла
н. налічы́ла
Загадны лад
2-я ас. налічы́ налічы́це
Дзеепрыслоўе
прош. час налічы́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

налічы́ць, -лічу́, -лі́чыш, -лі́чыць; -лі́чаны; зак., што.

1. Лічачы, устанавіць колькасць каго-, чаго-н.

Н. дзесяць памылак.

2. Лічачы, дабавіць лішнюю суму; пералічыць.

Н. лішніх сто тысяч.

3. Вызначыць дабаўку да якой-н. сумы; прылічыць звыш чаго-н.

Н. 20 тысяч пені.

Н. працэнты на ўклад.

4. Залічыць на чый-н. рахунак які-н. від аплаты.

Н. заработную плату.

|| незак. наліча́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е і налі́чваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. налічэ́нне, -я, н. (да 3 і 4 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

налічы́ць сов.

1. насчита́ть;

2. бухг. начи́слить

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

налічы́ць, ‑лічу, ‑лічыш, ‑лічыць; зак.

1. Лічачы, устанавіць колькасць, лік каго‑, чаго‑н. Налічыць пяць рублёў. □ Хворы ў лыжачку палічыў дваццаць кропель, валіў вадою, выпіў і паморшчыўся. Бядуля. Як толькі.. [Сяргей Карага] палічыў «дваццаць адзін», пачуўся другі стрэл, больш густы і моцны. Колас.

2. Лічачы, дабавіць лішнюю суму; пералічыць. Налічыць лішніх два рублі.

3. Вызначыць дабаўку да якой‑н. сумы; прылічыць звыш чаго‑н. Налічыць пяць рублёў пені. Налічыць працэнты на пазыку.

4. Залічыць на чый‑н. рахунак які‑н. від аплаты. Налічыць заработную плату.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

налічы́ць гл. налічваць;

я налічы́ў 20 чалаве́к ich zählte 20 Mann

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

налічэ́нне, -я, н.

1. гл. налічыць.

2. Налічаная сума.

Н. за водпуск.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

насчита́ть сов. налічы́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

наче́сть сов. налічы́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

начи́слить сов. налічы́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

налі́чаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад налічыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)