наліва́цца гл. наліцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

наліва́цца

дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Цяперашні час
адз. мн.
1-я ас. - -
2-я ас. - -
3-я ас. наліва́ецца наліва́юцца
Прошлы час
м. наліва́ўся наліва́ліся
ж. наліва́лася
н. наліва́лася

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

наліва́цца несов., возвр., страд. налива́ться; см. налі́цца, наліва́ць I 1

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

наліва́цца, ‑аецца; незак.

1. Незак. да наліцца.

2. Зал. да наліваць (гл. наліць у 1, 3 і 4 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

налі́цца, -лью́ся і -лію́ся, -лье́шся і -ліе́шся, -лье́цца і -ліе́цца; налі́ўся, -ліла́ся, -ло́ся; налі́ся; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Нацячы, пранікнуць куды-н.

Налілася вада ў бочку.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Напоўніцца чым-н. вадкім.

Вядро налілося роўна з берагамі.

3. перан. Змяніць колер, афарбоўку.

Шчокі наліліся румянцам.

4. Стаць сакавітым, спелым.

Яблыкі наліліся сокам.

5. перан. Напоўніцца якой-н. якасцю (сілай, здароўем, злосцю і пад.).

Мускулы наліліся.

Наліцца кроўю (разм.) — пачырванець ад прыліву крыві.

|| незак. наліва́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

крамяне́ць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -е́е; незак.

Станавіцца крамяным, цвярдзець, налівацца.

Качаны капусты крамянеюць.

|| зак. акрамяне́ць, -е́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

налива́ться возвр., страд. наліва́цца; уліва́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

наполня́ться возвр., страд. напаўня́цца; запаўня́цца; наліва́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

увышыню́, прысл.

Тое, што і увысь. Дубок падаўся ўвышыню, Страйней выглядваюць сасонкі, І на рабінцы ўпершыню Пачалі налівацца гронкі. Матэвушаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

pączkować

незак. налівацца (пра пупышкі)

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)