налюбава́цца, -бу́юся, -бу́ешся, -бу́ецца; -бу́йся; зак.

Уволю палюбавацца.

Не магу н. азёрным краявідам.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

налюбава́цца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. налюбу́юся налюбу́емся
2-я ас. налюбу́ешся налюбу́ецеся
3-я ас. налюбу́ецца налюбу́юцца
Прошлы час
м. налюбава́ўся налюбава́ліся
ж. налюбава́лася
н. налюбава́лася
Загадны лад
2-я ас. налюбу́йся налюбу́йцеся
Дзеепрыслоўе
прош. час налюбава́ўшыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

налюбава́цца сов. налюбова́ться

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

налюбава́цца, ‑буюся, ‑буешся, ‑буецца; зак.

Уволю, доўга палюбавацца. Налюбавацца прыгажосцю. Налюбавацца карцінай. / (з адмоўем і дзеясл. магчы). Бацькі налюбавацца не маглі на сваю дачку, адзіная гэтая радасць была іх і гордасць. Краўчанка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

налюбава́цца sich satt shen*; sine ugen widen (разм.), sich ergötzen (кім-н., чым-н., на каго-н., на што-н. an D)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

налюбова́ться сов. налюбава́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ру́песк, ‑у, м.

Абл. Тое, што і рупесак. Вера Іванаўна даўно ўправілася, але, бачачы мужаў рупеск, нібы хацела налюбавацца на яго запозненную ўвішнасць. Сабаленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

намілава́цца, ‑луюся, ‑луешся, ‑луецца; зак.

Разм. Налюбавацца адзін на аднаго, палашчыцца. [Раман:] — Івана толькі Кавалевіча шкода і маладзіцу яго. Не нацешыліся, не намілаваліся яшчэ, а ўжо, бедная, удав[а]. Грахоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ненагля́дны, ‑ая, ‑ае.

1. Каханы, самы дарагі. Ты заўсёды мне жаданы, Мой адзіны, мой каханы, Сэрцу мілы, ненаглядны мой! Валасевіч. І заспала [старая]. Бо прыснілася ёй Лідачка, зорачка яе ненаглядная, унучка. Брыль. / у знач. наз. ненагля́дны, ‑ага, м.; ненагля́дная, ‑ай, ж. Ужо не будзеш гуляць, як бывала, Цалаваць, як раней цалавала, Вых[о]дзіць у сад апаўночы, Глядзець ненагляднаму ў вочы. Багдановіч.

2. Такі, на якога нельга наглядзецца, якім нельга налюбавацца; вельмі прыгожы. [Скакун:] Эх, красуня ты мая, ненаглядная. Гурскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)