на́ледзь

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 3 скланенне

адз.
Н. на́ледзь
Р. на́ледзі
Д. на́ледзі
В. на́ледзь
Т. на́леддзю
М. на́ледзі

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

на́ледзь, -і, ж.

Ледзяная корка, якая ўтвараецца ў выніку замярзання вады, што выйшла на паверхню, а таксама слой лёду рознай таўшчыні, які намярзае на чым-н.

Н. на акне.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

на́ледзь ж. на́ледь

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Наледзь, гл. Рэкі

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

на́ледзь, ‑і, ж.

Ледзяное цела, якое ўтвараецца ў выніку замярзання рачных або падземных вод, якія выйшлі на паверхню (пераважна ў зоне вечнай мерзлаты). // Слой лёду рознай таўшчыні, які намярзае на чым‑н. Велізарная наледзь расла вакол вадакачкі. Лынькоў. Алесь кленчыць на лаве перад акном і праз наледзь глядзіць на цудоўнае неба на захадзе. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

наледзь

т. 11, с. 132

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

на́ледзь ж. berflächeneis n -es

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

на́ледь обл. на́ледзь, -дзі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

намаро́зіць, ‑рожу, ‑розіш, ‑розіць; зак., што і чаго.

1. Замарожваючы, падрыхтаваць у якой‑н. колькасці. Намарозіць пельменяў.

2. Спец. Замарожваючы, утварыць наледзь на паверхні чаго‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

По́геладзь ’імжа’ (Сцяшк. Сл.). Няясна. Магчыма, можна суаднесці з джолыдь (драг., Лучыц-Федарэц, вусн. паведамл.), укр. ожеледица ’галалёдзіца’, рус. ожеледь ’тс’, ’наледзь на дрэвах’, гледзьі глюдь ’галалёдзіца’, поглездка ’галалёдзіца; коўзанне па лёдзе’ (гл. гладкі). Мог адбыцца перанос значэння з выніку на прычыну: наледзь на дрэвах ці галалёдзіца часта з’яўляюцца пасля адлігі з імжой.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)