нала́джвальнік

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. нала́джвальнік нала́джвальнікі
Р. нала́джвальніка нала́джвальнікаў
Д. нала́джвальніку нала́джвальнікам
В. нала́джвальніка нала́джвальнікаў
Т. нала́джвальнікам нала́джвальнікамі
М. нала́джвальніку нала́джвальніках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

нала́джвальнік м. устрои́тель

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

нала́джвальнік, ‑а, м.

Той, хто што‑н. наладжвае, арганізуе; арганізатар. Наладжвальнік выстаўкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нала́джвальнік м. тэх. Éinrichter m -s, -

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

нала́джвальніца, ‑ы, ж.

Жан. да наладжвальнік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

устрои́тель нала́джвальнік, -ка м.; (организатор) арганіза́тар, -ра м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Veránstalter m -s, - арганіза́тар, нала́джвальнік

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

ВЕДЫ́ЧНАЯ РЭЛІ́ГІЯ, ведыйская рэлігія,

сістэма поглядаў, якая ўзнікла ў стараж. Індыі на падставе рэлігіі індаарыйскіх плямён і ў канцы 2-га — 1-й пал. 1-га тыс. да н.э. аформілася ў кананічных тэкстах — Ведах, ранняя стадыя фарміравання індуізму. Для ведычнай рэлігіі характэрны культы агню і продкаў, выкарыстанне пры значных ахвярапрынашэннях св. наркатычнага напою — сомы. Жыццё і светапогляд звязваліся з абрадамі і рытуаламі, ад выканання якіх гаспадаром ці жрацом залежалі адносіны з багамі, дабрабыт асобы, сям’і, грамады, дзяржавы. У ведычнай рэлігіі адсутнічала іерархія багоў. Найб. старэйшымі лічыліся багі Неба і Зямлі (Д’яўс і Прытхіві). Найб. папулярны Бог Індра — цар багоў і наладжвальнік свету. Бог агню Агні шанаваўся як пасрэднік паміж людзьмі і багамі, ахвярадаўца. Багам надаваліся чалавечыя рысы, кожны з іх суадносіўся з пэўнай часткай Сусвету — зямной, паветранай, нябеснай. У ведычнай рэлігіі бяруць пачатак уяўленні пра карму, мэтапсіхоз, тапас (аскеза) і інш. З ведычнай рэлігіі развіўся брахманізм.

А.​В.​Гурко.

т. 4, с. 57

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)