накрэ́сліць, -лю, -ліш, -ліць; -лены; зак.

1. чаго. Крэслячы, правесці шмат ліній; закрэсліць у многіх месцах.

2. што. Зрабіць накід (плана, схемы і пад.).

Н. чарцёж.

3. што і чаго. Напісаць (разм.).

Н. сказ у сшытку.

4. перан., што. Намеціць, вызначыць на будучае; прадказаць.

Н. шлях развіцця будучага прадпрыемства.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

накрэ́сліць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. накрэ́слю накрэ́слім
2-я ас. накрэ́сліш накрэ́сліце
3-я ас. накрэ́сліць накрэ́сляць
Прошлы час
м. накрэ́сліў накрэ́слілі
ж. накрэ́сліла
н. накрэ́сліла
Загадны лад
2-я ас. накрэ́слі накрэ́сліце
Дзеепрыслоўе
прош. час накрэ́сліўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

накрэ́сліць сов., разг.

1. (зачеркнуть во множестве) начёркать, начерка́ть;

2. (изобразить линиями) начерти́ть;

н. план — начерти́ть план

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

накрэ́сліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; зак., што.

1. Крэслячы, правесці шмат ліній; закрэсліць у многіх месцах.

2. Зрабіць накід (плана, схемы і пад.). [Кібальчыч:] Я тут не спаў, забыўшы страх, Спяшаўся жыць, пакуль не змог чарцёж накрэсліць на лістках. Вялюгін.

3. Разм. Напісаць. Мікалай Пятровіч паклаў гэты адзіны дакумент у папку, а ў кнізе, куды запісвалі выхаванцаў, размашыстым почыркам накрэсліў: Рыбкін Ілья... Падумаў і дапісаў — Іванавіч. Нядзведскі. Я адчуваў — і бачыў на сцяне, Як папярэднікі мае, Таварышы, раней мяне Крывёй накрэслілі свае імёны, Праклёны катам. Васілёк.

4. перан. Намеціць, вызначыць на будучае; прадказаць. Накрэсліць шлях развіцця. □ Ужо ў першы дзень знаёмства Віця і Міхась шмат накрэслілі планаў, як правесці лета. Чарнышэвіч. А далей? Што лёс далей накрэсліў? Вёсны. Шчасце... Калачынскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

накрэ́сліць, накрэ́сліваць (áuf)zéichnen vt

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

накрэ́слены, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад накрэсліць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

накрэ́слены разг.

1. начёрканный;

2. наче́рченный;

1, 2 см. накрэ́сліць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

начерта́ть сов., книжн., уст.

1. накрэ́сліць; (написать) напіса́ць, мног. панапі́сваць; (наметить) наме́ціць;

2. перен. накрэ́сліць, напіса́ць, мног. панапі́сваць; (определить) вы́значыць (на бу́дучае), прадказа́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

wyrysować

зак. вымаляваць; начарціць; накрэсліць

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

начёркать и начерка́ть сов.

1. (небрежно написать) начы́ркаць;

2. (зачеркнуть во множестве) накрэ́сліць, накасава́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)