накруці́цца, -ручу́ся, -ру́цішся, -ру́ціцца; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Навіцца, наматацца на што-н.

Ланцуг накруціўся на барабан.

2. перан. Многа, доўга пахадзіць, стаміцца ад клопатаў (разм.).

Н. за раніцу.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

накруці́цца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. накручу́ся накру́цімся
2-я ас. накру́цішся накру́ціцеся
3-я ас. накру́ціцца накру́цяцца
Прошлы час
м. накруці́ўся накруці́ліся
ж. накруці́лася
н. накруці́лася
Загадны лад
2-я ас. накруці́ся накруці́цеся
Дзеепрыслоўе
прош. час накруці́ўшыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

накруці́цца сов.

1. прям., перен. накрути́ться, намота́ться;

кана́т ~ці́ўся на бараба́н — кана́т накрути́лся на бараба́н;

ні́тка ~ці́лася на шпу́льку — ни́тка намота́лась на кату́шку;

н. за дзень — накрути́ться (намота́ться) за́ день;

2. наверте́ться; навинти́ться;

га́йка ~ці́лася лёгка — га́йка наверте́лась (навинти́лась) легко́;

3. накружи́ться;

н. ў та́нцы — накружи́ться в та́нце

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

накруці́цца, ‑кручуся, ‑круцішся, ‑круціцца; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Навіцца, наматацца на што‑н. Канат накруціўся на барабан.

2. перан. Разм. Многа, доўга пахадзіць, паклапатаць, стаміцца ад клопатаў. Накруцілася гаспадыня за раніцу каля печы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

намата́цца¹, 1 і 2 ас. не ўжыв., -а́ецца; зак.

Навіцца, накруціцца на што-н.

Ніткі наматаліся на шпульку.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

навинти́ться накруці́цца, мног. панакру́чвацца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

накружи́ться сов., разг. накружы́цца; накруці́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

накрути́ться

1. накруці́цца, мног. панакру́чвацца;

2. (навиться, намотаться) накруці́цца, мног. панакру́чвацца; наві́цца, намата́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

панакру́чвацца, ‑аецца; зак.

Разм. Накруціцца, наматацца на што‑н. у вялікай колькасці.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

накру́чвацца, ‑аецца; незак.

1. Незак. да накруціцца (у 1 знач.).

2. Зал. да накручваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)