нака́тванне

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, ніякі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. нака́тванне нака́тванні
Р. нака́твання нака́тванняў
Д. нака́тванню нака́тванням
В. нака́тванне нака́тванні
Т. нака́тваннем нака́тваннямі
М. нака́тванні нака́тваннях

Крыніцы: nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

нака́тванне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. накатваць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

наката́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; нака́таны; зак., што і чаго.

1. Нанесці на паверхню чаго-н. малюнак, узор і пад. пры дапамозе спецыяльных прыстасаванняў.

Н. узор.

Н. набор.

2. Хутка або наспех напісаць (разм.).

Н. пісьмо.

|| незак. нака́тваць, -аю, -аеш, -ае (да 1 знач.); наз. нака́тванне, -я, н.

|| наз. нака́т, -у, Ма́це, м. (да 1 знач.) і нака́тка, -і, ДМ -тцы, ж. (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

НАКА́ТКА,

накатванне, апрацоўка пластычным дэфармаваннем вонкавых паверхняў метал. вырабаў і дэталяў з дапамогай накатвальнага інструменту (ролікаў, плашак і інш.).

Формаўтваральная Н. выкарыстоўваецца для ўтварэння рысак і сетак (напр., на ручках інструментаў), для надання формы зубам зубчастых колаў, утварэння разьбы на дэталях, нанясення шкал, умацавальная Н. — для ўтварэння наклёпу і павышэння трываласці, зносаўстойлівасці паверхняў валоў, восей, утулак і г.д. Для Н. выкарыстоўваюць спец. прыстасаванні, зубанакатныя станкі, рэзьбанакатныя аўтаматы.

Схема накаткі рыфленай паверхні (а) і віды рыфленняў (б): 1 — загатоўка; 2 — ролікі накатніка; 3 — трымалка.

т. 11, с. 130

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

нака́тываниеI

1. нако́чванне, -ння ср.;

2. нака́чванне, -ння ср.;

3. нае́зджванне, -ння ср.; аб’е́зджванне, -ння ср.; утрамбо́ўванне, -ння ср.;

4. нака́тванне, -ння ср.;

5. накру́чванне, -ння ср.; см. нака́тыватьI.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)