Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
на́йгрыш, -у, м.
1.мн. -ы, -аў. Народная інструментальная мелодыя, часцей танцавальная.
2. Ненатуральнасць, штучная напружанасць у ігры артыста і наогул у паводзінах, манерах.
Дэкламаваць з найгрышам.
Гаварыць шчыра, без найгрышу.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
на́йгрыш, -шу м., в разн. знач. на́игрыш
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
на́йгрыш, ‑у, м.
1. Народная інструментальная мелодыя, часцей танцавальная.
2. Ненатуральнасць, штучная напружанасць (у ігры артыста і наогул у паводзінах, манерах). Без усякай экзотыкі і найгрышу жыве артыстка багатым унутраным жыццём гераіні.«Маладосць».Сяргей зразумеў, што Волька гаворыць усё гэта шчыра, што ні ў чым у яе няма найгрышу.Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
НА́ЙГРЫШ,
назва народнай інструментальнай мелодыі, характар якой вызначаецца яе жанрам (песенны, танц., сігнальны), акустыка — выразнымі магчымасцямі інструмента і асаблівасцямі мясц. выканальніцкай традыцыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
на́йгрышм.
1. Melodíe f -, -í¦en aus der instrumentálen Vólksmusik; Vólkstanzmelodie f;
2. (ненатуральнасць) únnatürliches [gekünsteltes] Spiel (éines Scháuspielers)
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
МАТЫ́Ўу музыцы,
найменшая самастойная адзінка формы музычнай.
Вызначае маст. вобразнасць і запамінальнасць муз.тэмы. Найб. важныя ў тэматычным матэрыяле М., якія маюць асаблівую муз.-сэнсавую выразнасць і надаюць тэме індывід., характэрныя рысы. Часам М. можа выступаць у ролі тэмы ці тэмы-сімвала (Л.Бетховен, А.Скрабін). Звычайна мае адну метрычна моцную долю і не перавышае памер 1 такта. У залежнасці ад тэмпу, памеру і фактуры муз. М. можа падзяляцца на больш дробныя несамаст. ў сэнсавых адносінах канструкцыйныя адзінкі — субматывы, і наадварот злучацца ў больш буйныя фразы і пабудовы. Як інтанацыйнае ядро тэмы М. выконвае істотную функцыю ў яе развіцці. Матыўная структура ўвасабляе лагічную сувязь у структуры твора. У побыце М. называюць мелодыю, напеў, найгрыш.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
тэатра́льнасць, ‑і, ж.
1.Спец. Сукупнасць характэрных уласцівасцей і прыёмаў сцэнічнага майстэрства.
2.перан. Дзеянні, учынкі, разлічаныя на знешні эфект; найгрыш, натуральнасць у дзеяннях, паводзінах і пад. І прытым тэатральнасць у .. паводзінах [Арэшкіна] Лемяшэвіч заўважыў пры сустрэчы. А тут Арэшкін трымаўся значна больш проста і шчыра.Шамякін.А чалавек ужо гаварыў, калі можна было так назваць хрыплы і глухі, як падземнае рэха, голас, у якім усё ж чулася, я б сказаў, нейкая падкрэсленая тэатральнасць.Кірэенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
маты́ў
(фр. motif, ад с.-лац. motivum = рухомае)
1) асноўная прычына, падстава да якога-н. дзеяння, а таксама доказ у карысць чаго-н. (напр. м. учынку);
2) прасцейшая адзінка сюжэтнага развіцця літаратурнага твора, тэма твора мастацтва;
3) мелодыя, напеў; найгрыш.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)