назграба́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; зак., чаго.

Згрэбці вялікую колькасць чаго-н.

Н. некалькі коп сена.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

назграба́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. назграба́ю назграба́ем
2-я ас. назграба́еш назграба́еце
3-я ас. назграба́е назграба́юць
Прошлы час
м. назграба́ў назграба́лі
ж. назграба́ла
н. назграба́ла
Загадны лад
2-я ас. назграба́й назграба́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час назграба́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

назграба́ць сов. (во множестве) сгрести́

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

назграба́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., чаго.

Згрэбці нейкую (часцей вялікую) колькасць чаго‑н. Назграбаць снегу. □ Сена было зверху сухое.. Мы назграбалі сушэйшага, натапталі поўную лодку, прывезлі, амаль што набілі ім нашы палаткі. Гаўрылкін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)