◎ На́збыт ’празмерна, надзвычайна’ (Нас.), ст.-бел. назбытъ ’занадта’ (1518 г.). З польск. nazbyt ’тс’ (Жураўскі, 1961, 10, 40; Булыка, Лекс. запазыч., 200).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
◎ На́збышам ’з надбаўкай, з вярхом’ (Арх. Федар.). Прыслоўе ў форме твор. скл. адз. л. назоўніка *назбыш, які ўяўляе хутчэй за ўсё вынік кантамінацыі назбыт ’празмерна, надзвычай’ (гл.) і назвыш (< на + звыш) ’вышэй, звыш’ (Нас.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)