назало́гія

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз.
Н. назало́гія
Р. назало́гіі
Д. назало́гіі
В. назало́гію
Т. назало́гіяй
назало́гіяю
М. назало́гіі

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

назало́гія ж., мед. нозоло́гия

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

назало́гія, ‑і, ж.

Спец. Вучэнне аб хваробах, адзін з асноўных раздзелаў паталогіі.

[Ад грэч. nosos — хвароба і logos — вучэнне.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

НАЗАЛО́ГІЯ (ад грэч. nosos хвароба + ...логія),

навука, якая вывучае медыка-біял. асновы, этыялогію і патагенез хвароб чалавека і жывёл з мэтай іх універсальнай класіфікацыі. Вылучае назалагічныя адзінкі, або назалагічныя формы (у медыцыне іх больш за 20 тыс.), з пэўнымі прычынай (гал. крытэрый), тыповымі вонкавымі праявамі (сімптамакомплексам), спецыфічнымі структурна-функцыян. парушэннямі ў органах і тканках і механізмам развіцця (могуць выкарыстоўвацца і інш. крытэрыі). Звязана з паталогіяй, мікрабіялогіяй, цыталогіяй, біяхіміяй, генетыкай, малекулярнай біялогіяй і інш. Вызначае падыходы ў дыягностыцы, лячэнні, прафілактыцы.

Зараджэнне Н. як навукі звязана з працамі італьян. вучонага Дж.​Марганьі (1-я навук. класіфікацыя хвароб, 1761) і франц. вучонага М.​Біша. У 2-й пал. 19 ст., з развіццём паталаг. анатоміі і бактэрыялогіі, клінічны крытэрый групавання хвароб (сімптомы або сіндромы) дапоўнены марфалагічным і этыялагічным. У канцы 19 ст. вылучаны асн. назалагічныя формы. Уклад у развіццё Н. зрабілі К.Бернар, Р.Вірхаў, Л.Пастэр, І.П.Паўлаў, Л.Полінг, А.​Дз.Спяранскі, І.​В.​Давыдоўскі, кан. вучоны Г.​Селье і інш.

Літ.:

Царегородцев Г.И., Кротков Е.А., Боголюбов В.М. О понятии нозологической формы заболевания // Терапевтич. архив. 1976. Т. 48, № 1.

М.​В.​Шчавелева.

т. 11, с. 124

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

назало́гія

(ад гр. nosos = хвароба + -логія)

раздзел медыцыны, які ўключае вучэнне аб хваробах, іх класіфікацыю, дыягностыку, агульныя прынцыпы лячэння і прафілактыку захворванняў.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

нозоло́гия мед. назало́гія, -гіі ж.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)