На́жма ’крынічнае месца на схіле ўзгорка, дзе заўсёды сочыцца вада; гразкае месца’, ’вялікая колькасць вады пад снегам або пад лёдам у час адлігі’, ’прыліў вады ў рэчку, напор вады на плаціну’ (Яшк.), рус. нажим ’топкае месца пад гарою, дзе збіраецца вада з крыніц’, ’нізкае забалочанае месца’, нажбм ’тс’. Варбат параўноўвае з чэш. па žmach ’хоць выціскай’, мараўск. nažit uodu ’набракнуць, набрацца вільгаці (пра грыбы, адзенне, зямлю)’ (ОЛА, 1981, 277–279). Да *žętiy *žьmęy гл. жаць, жмаць ’ціснуць’, параўн. іншыя назоўнікі з такім жа значэннем: націск, націскі, напор і пад. (Яшк.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

на́жма

1. Крынічнае месца на схіле ўзгорка, дзе заўсёды сочыцца вада (Зах. Бел. Др.-Падб., Слаўг.); гразкае месца (Нас.); дрыгвяное месца пад гарой (Слаўг.). Тое ж нажы́м, на́ціск, на́ціскі (Рэч., Слаўг.), напор (БРС).

2. Вялікая колькасць вады пад снегам або пад лёдам у час адлігі (Слаўг., Смален. Дабр.). Тое ж нажы́м (Слаўг., Смален. Дабр.), нажор (Мсцісл. Юрч.), на́стлыш (Азяр. Касп.).

3. Прыліў вады ў рэчку; напор вады на плаціну (Слаўг.). Тое ж напор, на́ціск (Слаўг.).

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

Нажор ’вада пад вясеннім снегам’ (іўеў., Сцяшк. Сл.). Відаць, да *žьrati ’паглынаць’, параўн. нажорціся ’нажэрціся’, а таксама рус. нажор ’набуханне скуры пасля апрацоўкі спецыяльным растворам’, нажораться ’напіцца, нажэрціся’. Да словаўтварэння гл. на́жма.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)