Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)
нае́дак, -дку м., разг. то, чем мо́жно нае́сться;
цуке́рка — не н. — конфе́той не нае́шься
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
нае́дак, ‑дку, м.
Разм. Тое, чым можна наесціся; пажыўнасць яды. Яблыкі — не вялікі наедак. Які з цукерак наедак? □ Даўгулевіч.. абсмоктваў гусіныя лапкі. Наедак, праўда, невялікі, але Даўгулевіч не мог ад яго адарвацца.Гурскі.[Цешча:] — Ат, кідай сёрбаць, які з таго варыва наедак. Я табе, Міхаська, лепш драчонаў.. дам.Б. Стральцоў.// Пажыва. У засені зараснікаў нерухома стаяць вялізныя, як плашкі, шчупакі, пільнуючы сабе наедку.Лужанін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
нае́дакм (réichliches) Éssen n -s, réichliche Kost
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
Нае́дак ’пажытак для арганізма ад з’едзенай стравы, сытнасць’ (полац., Янк. 1; ТС), ’ежа (сытная)’ (рагач., жлоб., жытк., Мат. Гом.), нае́дкі ’яда’ (саліг., Нар. сл.), рус.нае́дка ’ежа, яда’. Параўн. нае́дзены, нае́дны ’сыты, пад’еты’ (ТС), да есці (гл.).