надпі́саны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. надпі́саны надпі́саная надпі́санае надпі́саныя
Р. надпі́санага надпі́санай
надпі́санае
надпі́санага надпі́саных
Д. надпі́санаму надпі́санай надпі́санаму надпі́саным
В. надпі́саны (неадуш.)
надпі́санага (адуш.)
надпі́саную надпі́санае надпі́саныя (неадуш.)
надпі́саных (адуш.)
Т. надпі́саным надпі́санай
надпі́санаю
надпі́саным надпі́санымі
М. надпі́саным надпі́санай надпі́саным надпі́саных

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

надпі́саны

дзеепрыметнік, залежны стан, прошлы час, закончанае трыванне

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. надпі́саны надпі́саная надпі́санае надпі́саныя
Р. надпі́санага надпі́санай
надпі́санае
надпі́санага надпі́саных
Д. надпі́санаму надпі́санай надпі́санаму надпі́саным
В. надпі́саны (неадуш.)
надпі́санага (адуш.)
надпі́саную надпі́санае надпі́саныя (неадуш.)
надпі́саных (адуш.)
Т. надпі́саным надпі́санай
надпі́санаю
надпі́саным надпі́санымі
М. надпі́саным надпі́санай надпі́саным надпі́саных

Кароткая форма: надпі́сана.

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

надпі́саны в разн. знач. надпи́санный; см. надпіса́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

надпі́саны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад надпісаць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

надпи́санный надпі́саны, мног. панадпі́сваны;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

НАНКІ́Н, Наньцзін,

горад на У Кітая. Адм. ц. прав. Цзянсу. Больш за 2 млн. ж. (1997). Вузел чыгунак і аўтадарог. Порт на р. Янцзы, даступны для марскіх суднаў. Міжнар. аэрапорт. Буйны прамысл., навук. і культ. цэнтр. Прам-сць: металургічная, шматгаліновае машынабудаванне; хім. (хім. ўгнаенні, штучныя валокны), цэм., тэкст., харчовая. Філіял АН. Ун-т. Музеі гіст. і гарадскі. Абсерваторыя. Бат. сад. Арх. помнікі: «Імператарскі горад» (14—15 ст.) з рэгулярнай планіроўкай (у 1400 абнесены крапасной сцяной), каменная пагада Шэліта манастыра Цысясы (10 ст.), частка гар. сцен эпохі дынастыі Мін (14—17 ст.), пахаванні імператараў дынастыі Лян (502—557) і інш. Маўзалей Сунь Ятсена.

Засн. ў 472 да н.э. пад назвай Цзіньлін. Пазней шмат разоў быў перайменаваны: Малін, Цзянье, Цзянькан і інш. Сталіца шэрагу буйных царстваў: Чу (3 ст.), Усх. Цзінь, Сун, Цы, Лян, Чэнь (4—6 ст.) і інш., у 1368—1421 — усяго Кітая. У 1421—1911 цэнтр намесніцтва Цзянань. У Н. надпісаны Нанкінскі дагавор 1842 У 1853—64 пад назвай Цяньцзін («нябесная сталіца») быў сталіцай тайпінскай дзяржавы. У 1927—37 і 1946—49 месцазнаходжанне ўрада Кіт. рэспублікі. У 1937—45 акупіраваны яп. войскамі.

Да арт. Нанкін. У Заходнім садзе былога імператарскага палаца.

т. 11, с. 139

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)