НАДНЫ́РАЧНАЯ ЗАЛО́ЗА,

парны эндакрынны орган вышэйшых пазваночных жывёл і чалавека, размешчаны над ныркамі. Складаецца з вонкавага коркавага (кара) і ўнутр. мазгавога рэчываў, укрыта капсулай. У кары Н.з. вылучаюць 3 зоны: клубочкавую, пучковую і сеткавую, якія адрозніваюцца будовай і функцыяй. Клеткі кары Н.з. сакратуюць гармоны кортыкастэроіды (гідракартызон, альдастэрон, кортыкастэрон і інш.), якія маюць высокую біял. актыўнасць, рэгулююць мінер. абмен у арганізме, абмен вугляводаў, бялкоў, тлушчаў, таксама сінтэзуюць і выдзяляюць палавыя гармоны андрагены і эстрагены. Клеткі мазгавога рэчыва Н.з. сакратуюць адрэналін і норадрэналін, якія стымулююць абмен рэчываў у арганізме, рэгулююць артэрыяльны ціск, частату сэрцабіцця і інш. Гармоны Н.з. адыгрываюць значную ролю ў працэсах адаптацыі арганізма да неспрыяльных умоў, забяспечваюць выжыванне яго пры стрэсах.

А.​А.​Арцішэўскі.

т. 11, с. 123

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

надны́рачны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. надны́рачны надны́рачная надны́рачнае надны́рачныя
Р. надны́рачнага надны́рачнай
надны́рачнае
надны́рачнага надны́рачных
Д. надны́рачнаму надны́рачнай надны́рачнаму надны́рачным
В. надны́рачны (неадуш.)
надны́рачнага (адуш.)
надны́рачную надны́рачнае надны́рачныя (неадуш.)
надны́рачных (адуш.)
Т. надны́рачным надны́рачнай
надны́рачнаю
надны́рачным надны́рачнымі
М. надны́рачным надны́рачнай надны́рачным надны́рачных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

nadnercze

н. анат. наднырачная залоза; наднырачнік

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)