наджга́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. наджга́ю наджга́ем
2-я ас. наджга́еш наджга́еце
3-я ас. наджга́е наджга́юць
Прошлы час
м. наджга́ў наджга́лі
ж. наджга́ла
н. наджга́ла
Загадны лад
2-я ас. наджга́й наджга́йце
Дзеепрыслоўе
прош. час наджга́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

наджга́ць сов., разг.

1. (крапивой) обже́чь;

2. (о насекомых) искуса́ть, изжа́лить

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

наджга́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., каго-што.

Разм.

1. Апячы, напячы якой‑н. пякучай раслінай. Наджгаць ногі крапівой.

2. Пакусаць (пра пчол, аваднёў і некаторых іншых насякомых).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Наджга́ць ’накусаць’, параўн. наджы́гаць ’тс’ (Бяльк.). Да джгаць (гл.), дзе джг, паводле Карскага (1, 383), з жг.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)