надары́ць

дзеяслоў, пераходны, закончанае трыванне, незваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. надару́ надо́рым
2-я ас. надо́рыш надо́рыце
3-я ас. надо́рыць надо́раць
Прошлы час
м. надары́ў надары́лі
ж. надары́ла
н. надары́ла
Загадны лад
2-я ас. надары́ надары́це
Дзеепрыслоўе
прош. час надары́ўшы

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

надары́ць сов.

1. надари́ть;

2. перен. (наделить какими-л. качествами) одари́ть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

надары́ць, ‑дару, ‑дорыш, ‑дорыць; зак.

1. чаго. Падарыць многа чаго‑н. Надарыць кніг. Надарыць лялек.

2. каго-што. Даць як падарунак. Белаю сарочкаю Надары ты сына. Броўка.

3. перан.; што і чаго. Пакінуць след. Не схаваў я сардэчныя раны, Што ў жыцці надарылі гады. Хведаровіч.

4. перан.; каго. Надзяліць якімі‑н. якасцямі. Прырода шчодра надарыла гэтага чалавека не толькі фізічнай сілай і хараством, але і душэўнай цеплынёй, чулым сэрцам, вялікай мужнасцю, вытрымкай і адвагай. Сяргейчык.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

надари́ть сов. надары́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

надо́рваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да надарыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

надо́раны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад надарыць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

надара́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае.

Незак. да надарыць (у 1–4 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

понадари́ть сов., разг. панадо́рваць; (надарить) надары́ць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

награди́ть сов. узнагаро́дзіць; (одарить) адары́ць, надары́ць; (наделить) надзялі́ць;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

надо́раны

1. нада́ренный;

2. перен. одарённый;

1, 2 см. надары́ць

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)