надава́цца
дзеяслоў, непераходны, незакончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне
| Цяперашні час |
|
адз. |
мн. |
| 1-я ас. |
надаю́ся |
надаё́мся |
| 2-я ас. |
надае́шся |
надаяце́ся |
| 3-я ас. |
надае́цца |
надаю́цца |
| Прошлы час |
| м. |
надава́ўся |
надава́ліся |
| ж. |
надава́лася |
| н. |
надава́лася |
Крыніцы:
dzsl2007,
krapivabr2012,
piskunou2012,
sbm2012.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
надава́цца
I несов., страд. придава́ться; присва́иваться; производи́ться; облека́ться; см. надава́ць I
II: усі́м не надае́шся всех не одари́шь
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
надава́цца 1, ‑даецца; незак.
Зал. да надаваць 1.
надава́цца 2, ‑даюся, ‑даешся, ‑даецца; ‑даёмся, ‑даяцеся; зак.
Разм. У выразе: усім не надаешся — усё роўна на ўсіх не хопіць (асабліва калі не хочацца даваць чаго‑н.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ІГУ́МЕН (ад грэч. hēgumenos літар. вядучы),
настаяцель правасл. манастыра (у жаночых — ігумення). У старажытнасці — настаяцель кожнага манастыра; паводле палажэння 1764 у Рас. імперыі — толькі манастыра 3-га класа. І. буйнейшых манастыроў (пасля 1764 манастыроў 1-га і 2-га класаў) маюць тытул архімандрыт. Тытул І. можа надавацца настаяцелю храма, калі ён манах.
т. 7, с. 164
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
придава́ться страд.
1. дадава́цца, прыдава́цца;
2. надава́цца, прыдава́цца; см. придава́ть.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
присва́иваться страд.
1. прысво́йвацца, прыўла́шчвацца;
2. прысво́йвацца; надава́цца; см. присва́ивать.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
внуша́ться страд. выкліка́цца; абуджа́цца; усяля́цца, пасяля́цца, надава́цца; навява́цца; унуша́цца; навуча́цца; угаво́рвацца; намаўля́цца; перако́нвацца; см. внуша́ть.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
КАНАТА́ЦЫЯ [позналац. connotatio ад лац. con (cum) разам + noto адзначаю, абазначаю],
дадатковыя семантычныя або стылістычныя адценні, якія накладваюцца на асноўнае значэнне моўнай адзінкі і служаць для стварэння экспрэсіўна-эмацыянальнай афарбоўкі выказвання (надання тону ўрачыстасці або зніжанасці, ласкі або іроніі і інш). Найб. выразна выяўляецца пры супастаўленні ацэначных слоў і выразаў з адпаведнымі ім стылістычна нейтральнымі сінонімамі («кляча» — худы заезджаны конь; «пражэкт» — неажыццявімы праект). У розных моўных кантэкстах адно і тое слова можа выяўляць розную К. Дадатковыя семантычныя і стылістычныя адценні могуць надавацца словам з дапамогай некат. афіксаў («дом — домік», «даміна — дамішча») або непасрэдна ўключацца ў лексічнае значэнне слова («абязлічка», «вярзці», «задзіра» і інш.).
Літ.:
Туроўская Ф.А. Канататыўныя значэнні «нейтральнай» лексікі // Бел. лінгвістыка. 1982. Вып. 21;
Телия В.Н. Коннотативный аспект семантики номинативных единиц. М., 1986.
т. 7, с. 572
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
возводи́ться страд.
1. узніма́цца, падыма́цца;
2. надава́цца;
3. узво́дзіцца;
4. узво́дзіцца;
5. выво́дзіцца; см. возводи́ть 2—6.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
Тахці́ць 1 ’гаціць, пракладваць дарогу праз балоцістае месца’ (ТСБМ), ’валіць, піхаць, усоўваць’ (Сержп. Прымхі), ’даваць не надавацца, пхаць як у прорву’ (слонім., Жыв. сл.), тахце́ць ’тс’: тахці як у прорву (Сержп. Прык.). Утворана ад гукапераймальнай асновы па тыпу тарахаць, тарахцець (гл. тарах). Да тахаць, гл.
Тахці́ць 2 ’шчасціць, шанцуе’: тахціць кожная справа яму (Ласт.). Відаць, да папярэдняга слова ў пераносным ужыванні, параўн. бо што ні рабіць, та ўсе на паноў тахціць (Сержп.), г. зн. ’валіцца, ідзе на карысць’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)