нагуля́цца, -я́юся, -я́ешся, -я́ецца; зак.

Уволю пагуляць.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нагуля́цца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. нагуля́юся нагуля́емся
2-я ас. нагуля́ешся нагуля́ецеся
3-я ас. нагуля́ецца нагуля́юцца
Прошлы час
м. нагуля́ўся нагуля́ліся
ж. нагуля́лася
н. нагуля́лася
Загадны лад
2-я ас. нагуля́йся нагуля́йцеся
Дзеепрыслоўе
прош. час нагуля́ўшыся

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

нагуля́цца сов.

1. нагуля́ться;

2. наигра́ться

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

нагуля́цца, ‑яюся, ‑яешся, ‑яецца; зак.

1. Доўга, уволю пагуляць дзе‑н. Нагуляцца ў лесе. □ І вырас [Міша] і нагуляўся як мае быць. Якімовіч. // Многа, уволю павесяліцца. А калі нагуляліся і нагаварыліся, госці селі за стол. Колас.

2. Многа, уволю пагуляць у якую‑н. гульню. Нагуляюцца [шахматысты] бывала так, што калі пакладуцца вечарам спаць, дык і шахматная дошка, і фігуры... доўга стаяць у вачах. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

напирова́ться сов., разг. набалява́цца; (нагуляться) нагуля́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вы́бегацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Разм. Нагуляцца, бегаючы; набегацца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нарезви́ться сов., разг. нагуля́цца; надурэ́цца; (напрыгаться) наскака́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

вы́гуляцца, -яюся, -яешся, -яецца; зак.

1. Уволю нагуляцца, адпачыць.

В. за дзень дома.

2. Набрацца сілы, адкарміцца на волі.

Выгулялася жывёла за лета.

|| незак. выгу́львацца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нагуля́ться

1. нагуля́цца;

2. (откормиться на пастбище) адпа́свіцца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

наигра́ться

1. (на инструменте) найгра́цца;

2. (развлекаясь) нагуля́цца;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)