нагляда́льнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Асоба, якая наглядае за кім-, чым-н.

Ваенны н.

|| ж. нагляда́льніца, -ы, мн. -ы, -ніц.

|| прым. нагляда́льніцкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нагляда́льнік

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. нагляда́льнік нагляда́льнікі
Р. нагляда́льніка нагляда́льнікаў
Д. нагляда́льніку нагляда́льнікам
В. нагляда́льніка нагляда́льнікаў
Т. нагляда́льнікам нагляда́льнікамі
М. нагляда́льніку нагляда́льніках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

нагляда́льнік м. наблюда́тель

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

нагляда́льнік, ‑а, м.

Той, хто наглядае што‑н., глядзіць на што‑н. Нейтральны наглядальнік. // Асоба, якой даручана наглядаць за кім‑, чым‑н. Ваенны наглядальнік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нагляда́льнік м. Beóbachter m -s, -

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

нагляда́льніца, ‑ы, ж.

Жан. да наглядальнік.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

наблюда́тель нагляда́льнік, -ка м., назіра́льнік, -ка м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

observer [əbˈzɜ:və] n. нагляда́льнік, назіра́льнік

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

onlooker [ˈɒnlʊkə] n. гляда́ч; нагляда́льнік, назіра́льнік; све́дка

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

ЭКЗА́КТАР (лац. exactor зборшчык падаткаў),

у Рэчы Паспалітай упаўнаважаны дзярж. скарбам паборца або наглядальнік за спагнаннем падымнага, пагалоўнага, мытных і прапінацыйных падаткаў, суд. штрафаў, дзярж. даўгоў і нядоімак. У ВКЛ існавалі з канца 16 ст. ў якасці дзярж. інспектараў у кожным павеце (ваяводстве). Э. прызначаліся з гаспадарскіх дваран, камісараў, арандатараў. Дзейнічалі паводле спец. інструкцый або падатковых тарыфаў, ухваленых мясц. соймікамі.

Я.​К.​Анішчанка.

т. 18, кн. 1, с. 67

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)