на́глы

прыметнік, якасны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. на́глы на́глая на́глае на́глыя
Р. на́глага на́глай
на́глае
на́глага на́глых
Д. на́гламу на́глай на́гламу на́глым
В. на́глы (неадуш.)
на́глага (адуш.)
на́глую на́глае на́глыя (неадуш.)
на́глых (адуш.)
Т. на́глым на́глай
на́глаю
на́глым на́глымі
М. на́глым на́глай на́глым на́глых

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

на́глы обл. внеза́пный;

~лая смерць — внеза́пная смерть

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

на́глы, ‑ая, ‑ае.

Абл. Раптоўны. Дзед зразу асеў і зажмурыў вочы, чакаючы наглай смерці. Крапіва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

на́глы разм, абл nerwartet, nvermutet

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

На́глы ’раптоўны, нечаканы’ (Сл. паўн.-зах., З нар. сл.), ’круты’, ’злосны, люты’ (слонім., Сцяшк. Сл.), ’вялікі, высокі’ (ТС; лельч., Нар. лекс.; мазыр., З нар. сл.; ельск., жытк., петрык., Мат. Гом.), ’нахабны’ (уздз., Жд. 1; рэч., Мат. Гом.; ТС), укр. наглий ’хуткі; раптоўны, нечаканы’, рус. наглый ’дзёрзкі, нахабны’, польск. nagły ’раптоўны, нечаканы, пільны, неадкладны; хуткі, жвавы’, чэш., славац. náhlý ’раптоўны, нечаканы, круты’, в.-луж. nahty ’круты, рэзкі; хуткі, раптоўны; запальчывы’, н.-луж. nagty ’тс’, славен. nagel ’тс’, серб.-харв. nȃgao ’хуткі, паспешны; мітуслівы, неабачлівы’, балг. на́гъл ’нахабны’, макед. нагол ’тс’. Прасл. *nagъlъ (або *naglъ), поўная форма *naglъjь, збліжаюць з санскр. añjas, añjasā ’жвавы, раптоўны’, гоц. anaks ’раптоўны, хуткі’ (Фасмер, 3, 36; Скок, 2, 498; Бязлай, 2, 212; Шустар-Шэўц, 2, 982), з лат. naguot ’спяшацца’, nagtiês ’хутка рабіць’ (Махэк₂, 388); сумніцельнай здаецца спроба вывесці прасл. *naglъ з *na‑lьg‑lъ < ležati (Тэдэска, Language, 27, 151, 28–33). Варбат рэканструюе першасную семантыку слова як ’хуткі, паспешны, раптоўны’, з якой выводзяцца іншыя пераважна экспрэсіўныя значэнні, і звязвае яго з прасл. *snaga ад дзеяслова з коранем *(s)nag‑, страчанага ў славянскіх мовах, якому адпавядае літ. nogė́tis ’жадаць, хацець’ (Варбат, Этимология–1964, 27–30). Літ. nõglas ’раптоўны, хуткі, імклівы’ запазычана з бел. або польск. (Фрэнкель, 1, 506). Цікавыя беларускія семантычныя інавацыі; палес. ’вялікі, высокі’ на базе значэння ’рэзкі, круты’ («наглы берэг», ТС), параўн. таксама на́глік ’вельмі высокая асоба’ (ТС), на́гліца ’велікан’ (саліг., Нар. сл.) і ’скупы, прагны, хцівы’ на бел.-літ. паграніччы, параўн. таксама нагле́ц ’той, хто скупы’, відаць, пад уплывам літоўскай мовы, параўн. літ. nogė́tis ’жадаць, хацець’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

на́гла нареч., обл. внеза́пно; см. на́глы

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

На́гліць ’нахабна хлусіць’ (Бяльк.), ’прымушаць’ (Нас.). Відаць, ад наглы (гл.) са значэннем ’нахабны’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

На́лля ’гурт’: Наляцела налля дзяцей (паст., Сл. ПЗБ), нальля ’пра таго, хто нагла і неадступна лезе ў шкоду’ (полац., Нар. лекс.), ’навала, напасць’ (ушац., Нар. сл.). Відаць, з *нагля, гл. наглы.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прына́гліць ’гвалтам, нахабна прымушаць да чаго-небудзь’ (Нас.). Да на́гліць ’нахабна хлусіць; прымушаць’ (гл.), якое ад на́глы (гл.). Хутчэй за ўсё, сюды ж таксама прынагляда́ць ’прымушаць’ (шальч., Сл. ПЗБ), якое, такім чынам, трэба лічыць вынікам кантамінацыі прына́гліць з нагляда́ць.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

На́гле ’вельмі’ (Бяльк.), на́гле, на́гло ’надта, вельмі’ (ТС), на́гля ’тс’ (лях., Янк. Мат.; Сцяшк. Сл.). Мясцовае семантычнае ўтварэнне на базе прыметніка наглы (гл.) са значэннем ’вялікі, высокі’, параўн. ду́жа ’вельмі, надта’ ад ду́жы ’моцны, вялікі’ і пад., параўн. Варбат, Этимология–1964, 29.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)