нага́р

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз.
Н. нага́р
Р. нага́ру
Д. нага́ру
В. нага́р
Т. нага́рам
М. нага́ры

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2023, актуальны правапіс)

нага́р, -у, м.

Тое, што ўтвараецца ад няпоўнага згарання чаго-н., нараст ад гарэння.

Н. на свечцы.

|| прым. нага́рны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нага́р, -ру м. нага́р

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

нага́р нага́р, -ру м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

нага́р, ‑у, м.

Тое, што ўтвараецца ад няпоўнага згарання чаго‑н.; нараст ад гарэння. Нагар на кноце. Нагар на метале. □ [Гаспадар] завярнуўся каля лучніка, абламаў нагар. Мурашка. Дажджы і вятры яшчэ не змылі з дрэў нагару выбухаў і лясных пажараў. Самусенка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нага́р м Rßansatz m -(e)s, -sätze; Lchtschnuppe f -, -n (на свечцы); Ölkohle f - (у рухавіках)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

нагарэ́лы, -ая, -ае.

На якім утварыўся нагар.

Н. кнот.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нагарэ́лы, ‑ая, ‑ае.

На якім утварыўся нагар, з нагарам. Нагарэлы кнот.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кно́тавы, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да кнота. Кнотавы нагар. // Які дзейнічае пры дапамозе кнота. Кнотавая газніца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нагарэ́ць¹, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ры́ць; зак.

1. Даць нагар.

Кнот нагарэў за вечар.

2. безас., чаго. Расходавацца ў нейкай колькасці (пра паліва, электрычную энергію; разм.).

Нагарэла многа электрычнасці.

|| незак. нагара́ць, -а́е і нага́рваць, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)