нагада́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -а́ецца; зак.

Успомніцца, прыйсці на памяць.

Нагадалася вясна 1945-га.

|| незак. нага́двацца, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нагада́цца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 1-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. - -
2-я ас. - -
3-я ас. нагада́ецца нагада́юцца
Прошлы час
м. нагада́ўся нагада́ліся
ж. нагада́лася
н. нагада́лася

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

нагада́цца сов. припо́мниться

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

нагада́цца, ‑аецца; зак.

Успомніцца, прыйсці на памяць. Нагадалася даўняя казка. □ [Лёдзі] зрабілася маркотна. Нагадаўся цяжкі дзень, калі яна, уцёкшы з дому, ляжала каля сасны на мокрай зямлі пад такім жа дажджом. Карпаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нагада́цца infallen* vi (s), weder ins Gedächtnis kmmen*

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

припо́мниться прыпо́мніцца, нагада́цца, прыгада́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

нага́двацца, ‑аецца; незак.

1. Незак. да нагадацца.

2. Зал. да нагадваць (гл. нагадаць у 2, 3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

przypomnieć się

przypomni|eć się

зак.

1. (komu) напомніць, прыпомніць (каму пра сябе);

2. прыпомніцца, нагадацца; згадацца;

~ało mi się — мне прыпомнілася

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)