навярэ́джаны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. навярэ́джаны навярэ́джаная навярэ́джанае навярэ́джаныя
Р. навярэ́джанага навярэ́джанай
навярэ́джанае
навярэ́джанага навярэ́джаных
Д. навярэ́джанаму навярэ́джанай навярэ́джанаму навярэ́джаным
В. навярэ́джаны (неадуш.)
навярэ́джанага (адуш.)
навярэ́джаную навярэ́джанае навярэ́джаныя (неадуш.)
навярэ́джаных (адуш.)
Т. навярэ́джаным навярэ́джанай
навярэ́джанаю
навярэ́джаным навярэ́джанымі
М. навярэ́джаным навярэ́джанай навярэ́джаным навярэ́джаных

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

навярэ́джаны

дзеепрыметнік, залежны стан, прошлы час, закончанае трыванне

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. навярэ́джаны навярэ́джаная навярэ́джанае навярэ́джаныя
Р. навярэ́джанага навярэ́джанай
навярэ́джанае
навярэ́джанага навярэ́джаных
Д. навярэ́джанаму навярэ́джанай навярэ́джанаму навярэ́джаным
В. навярэ́джаны (неадуш.)
навярэ́джанага (адуш.)
навярэ́джаную навярэ́джанае навярэ́джаныя (неадуш.)
навярэ́джаных (адуш.)
Т. навярэ́джаным навярэ́джанай
навярэ́джанаю
навярэ́джаным навярэ́джанымі
М. навярэ́джаным навярэ́джанай навярэ́джаным навярэ́джаных

Кароткая форма: навярэ́джана.

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

навярэ́джаны натру́женный, натружённый

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

навярэ́джаны, ‑ая, ‑ае.

Дзеепрым. зал. пр. ад навярэдзіць.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перетру́женный разг. натру́джаны, навярэ́джаны.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

натру́женный навярэ́джаны; натру́джаны; спрацава́ны;

натру́женные но́ги навярэ́джаныя (натру́джаныя) но́гі;

натру́женные ру́ки натру́джаныя (спрацава́ныя) ру́кі;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

разгарну́ць, ‑гарну, ‑горнеш, ‑горне; зак., што.

1. Расправіць, расцягнуць што‑н. згорнутае ў даўжыню або шырыню. І вось Алёнка, самая бойкая з пяцікласніц, паднялася на сцэну і разгарнула вышыты партрэт Леніна. Скрыпка. Столькі выткала маці кроснаў, Што калі разгарнуць іх на травах росных, То яны б увесь свет абнялі. А. Астапенка.

2. Вызваліць ад абгорткі; зняць тое, чым было што‑н. загорнута, закрыта. Дзяўчынка села на траву, разгарнула фартух, — там былі кветкі. Краўчанка. Ганна Лявонаўна дастала з партфеля пакунак у жоўтай упаковачнай паперы, разгарнула яго і ахнула. Корбан.

3. Раскрыць што‑н. складзенае. — А зараз пачнём урок, — Іван Сяргеевіч разгарнуў класны журнал. Курто. Галіна Фёдараўна зараз жа разгарнула раскладушку, кінула на яе падушку, прасціну, коўдру. Паслядовіч. // Расхінуць, рассунуць што‑н. у бакі; развесці. Хлопец разгарнуў рукамі чарот, выбег на палянку. Гамолка. Задаволены Кулік разгарнуў прысак і пачаў даставаць печаную бульбу, яна прыемна пахла. Гурскі. // Разабраць. За ім ішла сястра: яна паказала хвораму месца на ложку ў куце і хуценька разгарнула пасцель. Быкаў. // перан. Зрабіць даступным зроку, як бы разаслаць перад вачамі. А Дняпро з лясоў дрымучых Праз мой родны край плыве. Увабраўшы нашы рэкі, Разгарнуў блакітны плёс. Светлым поясам навекі Наш звязаў братэрскі лёс. Бялевіч.

4. Выпрастаць, расправіць, развёўшы ў процілеглыя бакі. [Стафанковіч:] — Я яшчэ .. магу разгарнуць свае плечы, я яшчэ моцна трымаю гэбаль у руках. Чорны. Рукі .. [Алены] навярэджаны, і яна адчувае сябе, як набітая, а назаўтра не можа рук разгарнуць. Колас. // Раскрыць, распусціць (кветкі, лісце). Разгарнула пялёсткі шыпшына — ужо пяць гадзін раніцы, падняў угору галоўку жоўты адуванчык — лічы шэсць гадзін. Хомчанка. // Спец. Начарціць на плоскасці паверхню геаметрычнага цела. Разгарнуць мнагаграннік.

5. перан. Падрабязна выказаць, выкласці, апісаць што‑н.; раскрыць сутнасць, змест чаго‑н. — Тады я мог бы разгарнуць і пачуцці, і паказаць душэўныя зрухі, словам, тут бы ў мяне ўсё разраслося вельмі шырока. Скрыган. Тут Сымонка сваю душу Мог прад дзедам разгарнуць. Колас.

6. перан. Даць чаму‑н. (сілам, здольнасцям) свабодна і поўна праявіцца, развіцца. Разгарнуць музыкальныя здольнасці. // Павялічыўшы аб’ём, паглыбіўшы змест, зрабіць буйнейшым па жанру (літаратурны, музычны твор). Вось гэтую невялікую байку Змітрок Бядуля паспрабаваў разгарнуць у вялікую аповесць. Кучар.

7. Зрабіць, арганізаваць што‑н. у шырокіх маштабах. Разгарнуць будаўніцтва. Разгарнуць спаборніцтва. □ — Камуністам трэба таксама, — гаварыў далей падпалкоўнік, — разгарнуць самадзейнасць. Мележ.

8. Падрыхтаваць да дзеяння, функцыяніравання. [Радыст] выбраў пад елкай высокую купіну, хутка разгарнуў рацыю, закінуў на елку антэну, нацягнуў супрацьвагу і пачаў працаваць. Ваданосаў. // Спец. Размясціць у шырыню па лініі фронту, прыняць баявы парадак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)