навя́ліцца

дзеяслоў, непераходны, закончанае трыванне, зваротны, 2-е спражэнне

Будучы час
адз. мн.
1-я ас. навя́люся навя́лімся
2-я ас. навя́лішся навя́ліцеся
3-я ас. навя́ліцца навя́ляцца
Прошлы час
м. навя́ліўся навя́ліліся
ж. навя́лілася
н. навя́лілася
Загадны лад
2-я ас. навя́лься навя́льцеся
Дзеепрыслоўе
прош. час навя́ліўшыся

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)

Навя́ліцца ’навязвацца, нападаць; пападацца’ (Нас.), ’унадзіцца, дзейнічаць настойліва і неадступна’ (Бяльк.), ’настойліва і упарта ажыццяўляць сваё жаданне, сваю думку’ (Гарэц.), ’прывязацца да чаго-небудзь раптоўна’ (Мядзв.), ’накінуцца на каго-н. з лаянкай, папрокамі’ (ушац., Нар. сл.), навяльвацца ’настойваць, настойліва дамагацца’ (Гарэц.), ’прыставаць, чапляцца, навязвацца’ (Юрч.). Да вяліцца ’прагна хацець чаго-н.’, далейшая этымалогія якога няпэўная (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)