наве́ла

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. наве́ла наве́лы
Р. наве́лы наве́л
Д. наве́ле наве́лам
В. наве́лу наве́лы
Т. наве́лай
наве́лаю
наве́ламі
М. наве́ле наве́лах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

наве́ла², -ы, мн. -ы, -ве́л, ж. (спец.).

Пазнейшае дапаўненне да якога-н. зводу законаў, статута і пад.

Падатковыя навелы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

наве́ла¹, -ы, мн. -ы, -ве́л, ж.

Невялікае апавяданне звычайна пра якую-н. адну падзею з нечаканым фіналам.

Навелы Якуба Коласа.

|| прым. навелісты́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

наве́ла I ж., лит. нове́лла

наве́ла II ж., юр. нове́лла

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

наве́ла 1, ‑ы, ж.

Кароткая аповесць ці апавяданне звычайна пра якую‑н. адну надзею з нечаканым фіналам. Асноўным жанрам дарэвалюцыйнай прозы Якуба Коласа з’яўляецца кароткае апавяданне, або навела. «Полымя». Апавяданне ў адрозненне ад навелы адлюстроўвае не выключныя, інтрыгуючыя падзеі, а самыя звычайныя, будзённыя. А. Макарэвіч.

[Іт. novella.]

наве́ла 2, ‑ы, ж.

У юрыспрудэнцыі — закон, які дапаўняе або часткова замяняе дзеючыя кодэксы законаў. Заканадаўчая навела.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Навела, гл. Апавяданне

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

наве́ла ж. Novelle [-´vɛlə] f -, -n

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

НАВЕ́ЛА (італьян, novella літар. навіна),

малы эпічны від л-ры, які суадносіцца з апавяданнем, але адрозніваецца ад яго вострым цэнтраімклівым, нярэдка парадаксальным сюжэтам, адсутнасцю апісальнасці і кампазіцыйнай строгасцю. Паэтызуючы выпадак, Н. найб. поўна раскрывае ядро сюжэта — цэнтр. перыпетыю, зводзіць жыццёвы матэрыял у фокус адной падзеі.

Літ. Н. ўзнікла ў эпоху Адраджэння ў Італіі («Дэкамерон» Дж.Бакачыо), потым у Англіі, Францыі і Іспаніі (Дж.Чосер, Маргарыта Наварская, М.Сервантэс). Росквіт Н. прыпадае на эпоху рамантызму (Л.Цік, Г. фон Кляйст, Э.Т.А.Гофман, П.Мерымэ, Э.По). У канцы 19 — пач. 20 ст. да Н. звярталіся Гі дэ Мапасан, О.Генры, Л.Пірандэла, С.Цвэйг, Р.Акутагава і інш. У мадэрнісцкай л-ры ўзоры Н. даў Ф.Кафка. У рус. л-ры прадстаўлена А.Чэхавым, Л.Андрэевым, І.Буніным; прадуктыўна развівалася ў 1920-я г. (І.Бабель, У.Іванаў, А.Грын, М.Зошчанка, В.Каверын і інш.). Замежная навелістыка апошніх дзесяцігоддзяў прадстаўлена імёнамі Х.Л.Борхеса, Х.Картасара, Г.Бёля, Ф.О’Конара, І.Зінгера, Дж.Чывера і інш.

У бел. л-ры пра Н. можна гаварыць хутчэй як пра разнавіднасць апавядання. Цікавыя прыклады навелістычнага асэнсавання рэчаіснасці прыпадаюць на гады агульнага маст. ўздыму — пач. 20 ст., 1920-я г., перыяд Вял. Айч. вайны: «Малады дубок» і «Сяргей Карага» Я.Коласа, «Прысяга над крывавымі разорамі» Цёткі, «Літоўскі хутарок» М.Гарэцкага, «Парфір Кіяцкі» і «Вялікае сэрца» К.Чорнага, «Над Бугам» і «Астап» М.Лынькова, «Двое Жвіроўскіх» М.Зарэцкага, «Кнак» П.Галавача, «Над Кроманню» Я.Нёманскага, «Ілька» В.Каваля, «Прыгранічны манастыр» Р.Мурашкі. Прыкметныя поспехі ў бел. навелістыцы дасягнуты ў 1950—80-я г.: яркія ўзоры Н. стварылі Я.Брыль («Галя»), Я.Скрыгай («Наталя»), В.Выкаў («Адна ноч»), Б.Сачанка («Дзік-бадзяга»), В.Адамчык («Кароль Нябожа») і інш. У апошнія дзесяцігоддзі да жанру Н. звярталіся І.Пташнікаў («Тры пуды жыта»), А.Кудравец («Елачка»), А.Жук («Жонка героя»), В.Гігевіч («Райка»), У.Арлоў («Місія папскага нунцыя»), Г.Марчук («Хаос») і інш.

С.Л.Андраюк.

т. 11, с. 103

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

наве́ла

(іт. novella)

1) невялікі празаічны твор са строгай кампазіцыяй, адсутнасцю апісальнасці і нечаканым фіналам;

2) юр. змена, якую новы закон уносіць у дзеючае заканадаўства.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

наве́ла

(іт. novella, ад лац. novus = новы)

1) невялікі празаічны твор са строгай кампазіцыяй, адсутнасцю апісальнасці і нечаканым фіналам;

2) юр. змена, якую новы закон уносіць у дзеючае заканадаўства.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)