навагру́дскі

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. навагру́дскі навагру́дская навагру́дскае навагру́дскія
Р. навагру́дскага навагру́дскай
навагру́дскае
навагру́дскага навагру́дскіх
Д. навагру́дскаму навагру́дскай навагру́дскаму навагру́дскім
В. навагру́дскі (неадуш.)
навагру́дскага (адуш.)
навагру́дскую навагру́дскае навагру́дскія (неадуш.)
навагру́дскіх (адуш.)
Т. навагру́дскім навагру́дскай
навагру́дскаю
навагру́дскім навагру́дскімі
М. навагру́дскім навагру́дскай навагру́дскім навагру́дскіх

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

навагру́дскі новогру́дский

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

НАВАГРУ́ДСКІ,

ландшафтны заказнік рэсп. значэння ў Навагрудскім р-не Гродзенскай вобл. Створаны ў 1994 з мэтай аховы ў натуральным стане ландшафтнага комплексу з участкамі клімаксавых і субклімаксавых дубовых і яловых лясоў, рэдкіх і знікаючых відаў раслін і жывёл. Пл. 1697 га. Пераважаюць мнагаярусныя ялова-грабавыя дубровы з ясенем, ільмам, вязам, клёнам, арляковыя дубровы; складаныя шыракаліста-яловыя фітацэнозы; зеленамошныя хвойнікі з елкаю і дубам. У флоры 485 відаў вышэйшых сасудзістых раслін, 12 з іх занесены ў Чырв. кнігу Беларусі, у т. л. баранец звычайны, чына горная, тлушчанка звычайная, каменяломнік зярністы і інш. Шмат харч., лек., дэкар., тэхн., меданосных раслін, у т. л. парэчкі, маліны, хмель, ажыны, цыбуля агародная і інш.

П.​І.​Лабанок.

т. 11, с. 93

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Навагру́дскі раён Новогру́дский райо́н

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Навагрудскі кірмаш 5/591

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Навагрудскі летапіс 6/344

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Навагрудскі замак 3/238; 4/486; 7/350, 351; 12/588

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Навагрудскі раён 1/77; 4/13, 14, 591; 6/364; 7/351—353 (к.); 9/55

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Навагрудскі павет 2/466; 3/235; 4/13, 14, 17; 5/531; 6/398; 7/236, 350

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

НАВАГРУ́ДСКІ ПАРК,

помнік садова-паркавага мастацтва ў г. Навагрудак Гродзенскай вобл. Створаны ў 1930-я г. каля Навагрудскіх замкаў. Парк рэгулярна-пейзажны, пл. 10,2 га. У аснове планіроўкі сістэма радыяльных алей, якія разыходзяцца ад уваходнай пляцоўкі і перасякаюцца некалькімі кальцавымі дарожкамі. Кампазіцыя дапаўняецца маляўнічымі групамі і асобнымі пасадкамі дрэў. Перад уваходам у парк — курган, насыпаны ў гонар А.Міцкевіча. Паводле дэндралагічнага складу парк быў адным з самых багатых на Беларусі (значна пашкоджаны ў Вял. Айч. вайну). У ім расло каля 70 экзотаў і дэкар. форм, у т. л. дугласія цісалістая, лістоўніца еўрап., піхты, дуб чырвоны і інш.

В.​Р.​Анціпаў.

Навагрудскі парк. Схема.

т. 11, с. 96

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)