набы́тчык, -а, мн. -і, -аў, м.

Асоба, якая набывае, купляе што-н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

набы́тчык

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. набы́тчык набы́тчыкі
Р. набы́тчыка набы́тчыкаў
Д. набы́тчыку набы́тчыкам
В. набы́тчыка набы́тчыкаў
Т. набы́тчыкам набы́тчыкамі
М. набы́тчыку набы́тчыках

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

набы́тчык м. приобрета́тель

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

набы́тчык, ‑а, м.

Асоба, якая набывае, купляе што‑н.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

приобрета́тель

1. уст. набы́тчык, -ка м.;

2. (покупатель) пакупні́к, -ка́ м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ПАЖЫЦЦЁВАЕ ЎТРЫМА́ННЕ,

у цывільным праве дагавор адчужэння жылога дома (кватэры) з умовай пажыццёвага ўтрымання яго ўладальніка. Паводле гэтага дагавора адзін бок (набытчык) абавязваецца прадаставіць другому боку, які з’яўляецца непрацаздольным па ўзросце або па стане здароўя (адчужальнік), пажыццёвае матэрыяльнае забеспячэнне ў натуры (у выглядзе жылля, харчавання, догляду і неабходнай дапамогі), а адчужальнік — перадаць ва ўласнасць набытчыка жылы дом (кватэру). Дагавор складаецца ў адпаведнасці з правіламі, выкладзенымі ў Цывільным кодэксе Рэспублікі Беларусь. Дагавор можа быць скасаваны па патрабаванні адчужальніка ў выпадку невыканання набытчыкам прынятых на сябе абавязацельстваў ці па патрабаванні набытчыка, калі яго матэрыяльнае становішча пагоршылася па незалежных ад яго абставінах і ён не можа прадаставіць адчужальніку абумоўленае ўтрыманне.

Э.​І.​Кузьмянкова.

т. 11, с. 515

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

аквізі́тар

(лац. acquisitor = набытчык)

агент транспартных або страхавых арганізацый, у абавязкі якога ўваходзіць залучэнне новых грузаў або страхаванняў.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)