сіндром набытага імунадэфіцыту

т. 14, с. 398

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

набы́ты

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. набы́ты набы́тая набы́тае набы́тыя
Р. набы́тага набы́тай
набы́тае
набы́тага набы́тых
Д. набы́таму набы́тай набы́таму набы́тым
В. набы́ты (неадуш.)
набы́тага (адуш.)
набы́тую набы́тае набы́тыя (неадуш.)
набы́тых (адуш.)
Т. набы́тым набы́тай
набы́таю
набы́тым набы́тымі
М. набы́тым набы́тай набы́тым набы́тых

Крыніцы: piskunou2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

набы́ты

дзеепрыметнік, залежны стан, прошлы час, закончанае трыванне

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. набы́ты набы́тая набы́тае набы́тыя
Р. набы́тага набы́тай
набы́тае
набы́тага набы́тых
Д. набы́таму набы́тай набы́таму набы́тым
В. набы́ты (неадуш.)
набы́тага (адуш.)
набы́тую набы́тае набы́тыя (неадуш.)
набы́тых (адуш.)
Т. набы́тым набы́тай
набы́таю
набы́тым набы́тымі
М. набы́тым набы́тай набы́тым набы́тых

Кароткая форма: набы́та.

Крыніцы: dzsl2007, krapivabr2012, piskunou2012, sbm2012, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

AIDS [eɪdz] n. (скар. ад Acquired Immune Deficiency Syndrome) СНІД (сіндро́м набы́тага імунадэфіцы́ту)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

СНІД м. (сіндро́м набы́тага іму́ннага дэфіцы́ту) СПИД (синдро́м приобретённого имму́нного дефици́та)

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

АЎТАІМУ́ННЫЯ ХВАРО́БЫ,

захворванні, абумоўленыя рэакцыямі імунітэту, што накіраваны супраць уласных тканак і органаў арганізма. Да аўтаімунных хвароб належаць калагеноз, нефрыт, панкрэатыт, сістэмная склерадэрмія, набытая гемалітычная анемія; адна з найб. цяжкіх аўтаімунных хвароб — сіндром набытага імунадэфіцыту (СНІД). Механізм многіх аўтаімунных хвароб вывучаны недастаткова.

т. 2, с. 109

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

СПИД (синдро́м приобретённого имму́нного дефици́та) мед. СНІД, род. СНІДу м. (сіндро́м набы́тага іму́ннага дэфіцы́ту).

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

ГАСТРАПТО́З (ад гастра... + птоз),

апушчэнне страўніка ніжэй за нармальнае яго месцазнаходжанне. Адрозніваюць гастраптоз канстытуцыянальны (ад нараджэння, або прыроджаны) і набыты. Прычынай канстытуцыянальнага бывае слабае развіццё падтрымліваючага звязачнага і мышачнага апарата страўніка, набытага — яго аслабленне ці расцяжэнне пры працяглых цяжкіх фіз. нагрузках, рэзкім схудненні арганізма, паўторных цяжарнасцях. Выяўляецца непастаянным адчуваннем цяжару пад лыжачкай у верт. становішчы, уздуццямі жывата, адрыжкамі. Зрэдку ўзнікае неабходнасць хірург. лячэння.

т. 5, с. 84

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

імунапрафіла́ктыка

(ад імуна- + прафілактыка)

папярэджанне інфекцыйных хвароб жывёл і чалавека стварэннем у арганізме штучнага (набытага) імунітэту 1.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

СНІД м. (сіндром набытага імунадэфіцыту) AIDS [ɛ:dz і ɛ:ʦ] n - часцей без артыкля; англійскае: Acquired Immune Deficiency Syndrome)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)