Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
набажэ́нства, -а, н.
Царкоўная служба, богаслужэнне.
|| прым.набажэ́нскі, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
набажэ́нстваср. богослуже́ние, моле́бен м., моле́бствие
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
набажэ́нства, ‑а, н.
Царкоўная служба, богаслужэнне. Сёння ў касцёле першае набажэнства.Колас.Як пачалося набажэнства і выпаў час адпачыць, .. [званар] прысеў на невялікі ўслон.. і закурыў.Лупсякоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
набажэ́нстван.царк. Góttesdienst m -es
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
Набажэ́нства ’богаслужэнне’ (БРС, Гарэц., Байк. і Некр.), ст.-бел.набоженство ’багаслужэнне; веравызнанне; богабоязь’ разам з укр.набоже́нство ’тс’ запазычана з польск.nabożeństwo ’тс’ (дзе ў сваю чаргу з чэш.náboženství ’рэлігія, вера, веравызнанне’), гл. Кохман, Stosunki, 91; Сташайтэне, Абстр. лекс., 80.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
набажэнства, малебен, малебства, багамолле, богаслужэнне, служба, адправа / раніцай ці ў першай палавіне дня: абедня, імша, меса / увечары: вячэрня / з нагоды хрысцін, шлюбу, па нябожчыку: трэба / па нябожчыку: паніхіда
Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў, 2-е выданне (М. Клышка, правапіс да 2008 г.)
мнагале́цце, -я, н. (уст.).
Абвяшчэнне слоў «многая лета» ў час царкоўнага набажэнства як пажаданне доўгага жыцця.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
свяшчэннаслужы́цель, -я, мн. -і, -яў, м.
Асоба, якая адпраўляе набажэнства і трэбы.
|| прым.свяшчэннаслужы́цельскі, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)