мія́змы, -аў, адз. мія́зма, -ы, ж. (кніжн.).

Атрутныя выпарэнні, якія ўтвараюцца пры гніенні.

|| прым. міязматы́чны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мія́змы, -маў ед. нет миа́змы

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

мія́змы, ‑аў; адз. міязма, ‑ы, ж.

Кніжн. Па старых уяўленнях — ядавітыя выпарэнні, газы, якія ўтвараюцца пры гніенні і нібыта выклікаюць заразныя хваробы.

[Грэч. miasma — забруджванне.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мія́змы мн. фізіял. Mismen pl

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

мія́змы

(гр. miasma = забруджванне)

1) паводле ўстарэлых уяўленняў, ядавітыя выпарэнні, якія ўтвараюцца пры гніенні і нібыта выклікаюць заразныя хваробы;

2) перан. негатыўныя грамадскія або бытавыя з’явы, якія атручваюць свядомасць чалавека.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

мія́зма

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 2 скланенне

адз. мн.
Н. мія́зма мія́змы
Р. мія́змы мія́змаў
Д. мія́зме мія́змам
В. мія́зму мія́змы
Т. мія́змай
мія́змаю
мія́змамі
М. мія́зме мія́змах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

миа́змы мн. мія́змы, -маў;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

міязматы́чны, ‑ая, ‑ае.

Кніжн. Які мае адносіны да міязмаў; у склад якога ўваходзяць міязмы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

miazmaty

мн.

1. уст. міязмы; ядавітыя выпарэнні;

2. перан. кепскія ўплывы; атрута

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)