Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
мі́сіяж., в разн. знач. ми́ссия;
грама́дская м. — обще́ственная ми́ссия;
выко́нваць мі́сію — выполня́ть ми́ссию;
вае́нная м. — вое́нная ми́ссия;
дыпламаты́чная м. — дипломати́ческая ми́ссия
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
мі́сія, ‑і, ж.
1. Адказная роля, высокае прызначэнне каго‑н. Наша партыя высока нясе рэвалюцыйны сцяг марксізма-ленінізма і пралетарскага інтэрнацыяналізму, з гонарам ажыццяўляе сваю гістарычную місію, нястомна змагаецца за перамогу камуністычных ідэалаў.Брэжнеў.Літаратура і мастацтва выконваюць у савецкім грамадстве пачэсную місію.Шкраба.
2. Заданне, даручэнне. Найбольш адказная місія — спыніць дзяўчынку, не спалохаўшы, і наладзіць з ёй сувязь, была даручана мне.Брыль.Анэтка павінна памятаць, што на яе ўскладаецца важная місія — быць аховаю сям’і і гэтага хутарка.Колас.
3. Пастаяннае дыпламатычнае прадстаўніцтва пры якой‑н. дзяржаве звычайна на чале з пасланнікам, а таксама памяшканне, якое займае такое прадстаўніцтва.
4. Прадстаўнікі адной дзяржавы, якія пасылаюцца ў другую са спецыяльнай мэтай. Ваенная місія.
5. Місіянерская арганізацыя.
[Ад лац. missio — адпраўленне, пасылка.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Місія (царк.арг-цыя) 7/262, гл. Місіянерства
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Місія (дыпламат.) 1/557; 4/328; 7/262; 8/348
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
мі́сіяж.
1. Missión f -, -en; Bestímmung f -, -en, Áuftrag m -(e)s, -träge;
вы́канаць сваю мі́сію séine Missión erfüllen;
2. (дыпламатычная) Missión f -, -en; Delegatión f -, -en; Gesándtschaft f -, -en;
гандлёвая мі́сія Hándelsmission f
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
мі́сія
(лац. missio = адпраўленне, пасылка)
1) дэлегацыя, накіраваная ў іншую краіну са спецыяльнай мэтай (напр. ваенная м);
2) пастаяннае дыпламатычнае прадстаўніцтва адной дзяржавы ў другой на чале (у адрозненне ад пасольства) з пасланнікам;
3) даручэнне, заданне (напр. сакрэтная м.);
4) адказная роля, высокае прызначэнне каго-н., чаго-н. (напр. высокая м. літаратуры).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
Мі́сія ’заданне, даручэнне’, ’высокае прызначэнне’, ’дыпламатычнае прадстаўніцтва’, ’місіянерская арганізацыя’ (ТСБМ). Паводле Крукоўскага (Уплыў, 77), запазычана з рус. мовы. Аднак яшчэ ст.-бел.миссия ’дэлегацыя, пасланая ў іншую краіну са спецыяльнай мэтай’ (XVII ст.) са ст.-польск.misyja, missyja, якое з с.-лац.missio ’адпраўленне’ < лац.mittere ’пасылаць’ (Булыка, Лекс. запазыч., 32).