Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
місты́чны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да містыкі і містыцызму. Містычная тэорыя.// Прасякнуты містыкай. Містычная паэзія. □ Апан[а]ваны бадай што містычным жахам, Нявада ўбег у хату.Чорны.
2.перан. Які нельга растлумачыць, незразумелы. У .. разуменні [прадстаўнікоў буржуазна-дваранскай дэкадэнцкай літаратуры] паэт — жрэц, тэург, а творчы акт — таемнае, містычнае натхненне, у час якога ён выракае нейкую вышэйшую нябесную праўду.Івашын.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
місты́чны mýstisch
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
містыцы́зм, -у, м.
Філасофскае вучэнне, форма рэлігійна-ідэалістычнага светапогляду, заснаванага на эмоцыях, інтуіцыі і ірацыяналізме, а таксама наогул схільнасць да містыкі (у 1 знач.).
|| прым.місты́чны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
місты́чны
(гр. mystikos = таямнічы)
1) які мае адносіны да містыкі, звязаны з верай у таямнічыя, звышнатуральныя сілы і магчымасць зносін з імі чалавека;
2) перан. які нельга зразумець, растлумачыць.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
мі́стыка, -і, ДМ -тыцы, ж.
1. Вера ў існаванне надпрыродных, таямнічых сіл і магчымасць зносін з імі чалавека.
2. Нешта загадкавае, чаго нельга растлумачыць (разм.).
Усе падзеі апошніх дзён — нейкая м.
|| прым.місты́чны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)