міратво́рац, -рца, мн. -рцы, -рцаў, м.

Той, хто садзейнічае ўстанаўленню міру, спыненню войнаў, ліквідацыі варожасці.

|| прым. міратво́рчы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

міратво́рац

назоўнік, агульны, адушаўлёны, асабовы, мужчынскі род, 1 скланенне

адз. мн.
Н. міратво́рац міратво́рцы
Р. міратво́рца міратво́рцаў
Д. міратво́рцу міратво́рцам
В. міратво́рца міратво́рцаў
Т. міратво́рцам міратво́рцамі
М. міратво́рцу міратво́рцах

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

міратво́рац, -рца м., уст. миротво́рец

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

міратво́рац, ‑рца, м.

Уст. Той, хто садзейнічае ўстанаўленню міру, згоды, ліквідацыі варожасці, сварак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

міратво́рац м. Fríedensstifter m -s, -

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

миротво́рец уст. міратво́рац, -рца м.;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

peacemaker [ˈpi:sˌmeɪkə] n. прыміры́цель, міратво́рац

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

АЛЬФО́НС XII (Alfonso; 28.11.1857, Мадрыд — 25.11.1885),

кароль Іспаніі [1874—85]. З дынастыі Бурбонаў. У час рэвалюцыі 1868—74 выхоўваўся ў Вене і Сандхерсце (Англія). Каралём абвешчаны пасля дзярж. перавароту супраць рэспублікі ген. Мартынеса Кампаса (28.12.1874). У 1876 спыніў карлісцкія войны. За клопат пра ўнутр. мір атрымаў мянушку «міратворац».

т. 1, с. 287

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ДУРА́Н Пятрос (1.6.1852, г. Стамбул, Турцыя — 2.2.1872),

армянскі пісьменнік. Жыў у Турцыі. Аўтар гіст. трагедый «Чорныя землі» (1868), «Арташэс Міратворац» (1869), «Звяржэнне дынастыі Аршакідаў» (1870), «Захоп Ані, сталіцы Арменіі» (1871) і інш., сац. драмы з тагачаснага жыцця «Тэатр, або Адвержаныя» (1871), лірычных вершаў, цесна звязаных з нац.-вызв. барацьбой арм. народа, прасякнутых нац.-патрыят., грамадз. і філас. матывамі.

т. 6, с. 262

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Fríedensstifter m -s, - прыміры́цель; міратво́рац

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)