Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
міра́ж, -у́, мн. -ы́, -о́ў, м.
1. Аптычная з’ява ў атмасферы, пры якой на гарызонце становяцца бачнымі адлюстраванні розных аддаленых наземных прадметаў.
М. у пустыні.
2.перан. Тое, што не адпавядае рэчаіснасці, што не можа здзейсніцца.
|| прым.міра́жны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
міра́ж, -жу́м., прям., перен. мира́ж
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
міра́ж, ‑у, м.
1. Аптычная з’ява ў атмасферы, пры якой на гарызонце ўзнікаюць уяўныя адлюстраванні далёкіх наземных прадметаў або ўчасткаў неба ў выніку заломвання сонечных праменняў у нераўнамерна нагрэтых слаях атмасферы. І раптам Засмужац перад сабой убачыў агеньчык. Ён не паверыў, нават напалохаўся, з трывогай падумаў, што гэта міраж.Мележ.
2.перан. Тое, што не адпавядае рэчаіснасці, тое, што не можа здзейсніцца. Штодзень святлей, шырэй разлогі, І гэта не міраж. Ідуць-бягуць шляхі-дарогі, змяняецца пейзаж.Пушча.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Міраж 1/95, 399, 562; 7/255; 10/547
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
МІРА́Ж (франц. mirage),
аптычныя з’явы ў атмасферы (часцей ва ўмовах пустыні), калі разам з аддаленымі прадметамі (або ўчасткам неба) бачны іх уяўныя адлюстраванні, перамешчаныя адносна саміх прадметаў. Бывае ніжні М., верхні (рэдка) і бакавы (вельмі рэдка). Ніжні М. (вобраз ніжэй за аб’ект) назіраецца ў гарачыя дні ў пустынях і стэпах, над асфальтавымі дарогамі. Верхні М. (вобраз вышэй за аб’ект) бывае звычайна ў палярных рэгіёнах або над паверхняй мора. Бакавы М. (вобраз побач з аб’ектам) можна назіраць, калі глядзець на пэўны прадмет уздоўж нагрэтай сцяны. Агульная прычына М. — скрыўленне светлавых прамянёў, што ідуць ад прадмета ў неаднолькава нагрэтых слаях атмасферы, якія маюць розную шчыльнасць. Складаныя з’явы М. з рэзкім скрыўленнем выгляду прадмета наз.Фата-Маргана.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
міра́жм. Lúftspiegelung f -, -en; Trúgbild n -(e)s, -er, Fáta Morgána f -, pl Fáta Morgánen і Fáta Morgánas; перан. Trúgbild n -(e)s, -er
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
міра́ж
(фр. mirage)
1) аптычная з’ява ў атмасферы, пры якой узнікаюць уяўныя адлюстраванні далёкіх наземных прадметаў у сувязі з пераламленнем сонечных праменяў у нераўнамерна нагрэтых слаях паветра (назіраецца ў пустынях, стэпах, на моры);
2) перан. нешта падманлівае, уяўнае.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
Міра́ж ’аптычная з’ява ў атмасферы’, (перан.) ’тое, што не адпавядае рэчаіснасці, што не можа здзейсніцца’ (ТСБМ). Праз рус.мира́ж (Крукоўскі, Уплыў, 77) ці польск.miraż з франц.mirage ’тс’ < лац.mirāri ’здзіўляцца’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
міра́ж
(фр. mirage)
1) аптычная з’ява ў атмасферы, пры якой на гарызонце ўзнікаюць адлюстраванні далёкіх наземных прадметаў (назіраецца ў пустынях, стэпах, на моры);
2) перан. нешта падманлівае, уяўнае.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)