Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
міну́скульны
прыметнік, адносны
|
адз. |
мн. |
| м. |
ж. |
н. |
- |
| Н. |
міну́скульны |
міну́скульная |
міну́скульнае |
міну́скульныя |
| Р. |
міну́скульнага |
міну́скульнай міну́скульнае |
міну́скульнага |
міну́скульных |
| Д. |
міну́скульнаму |
міну́скульнай |
міну́скульнаму |
міну́скульным |
| В. |
міну́скульны (неадуш.) міну́скульнага (адуш.) |
міну́скульную |
міну́скульнае |
міну́скульныя (неадуш.) міну́скульных (адуш.) |
| Т. |
міну́скульным |
міну́скульнай міну́скульнаю |
міну́скульным |
міну́скульнымі |
| М. |
міну́скульным |
міну́скульнай |
міну́скульным |
міну́скульных |
Крыніцы:
krapivabr2012,
piskunou2012,
prym2009,
sbm2012,
tsblm1996,
tsbm1984.
Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2025, актуальны правапіс)
міну́скулы, -аў, адз. -кул, -а, м. (спец.).
Дробныя літары ў почырках старажытнай пісьменнасці.
|| прым. міну́скульны, -ая, -ае.
Мінускульнае пісьмо.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
міну́скульны, ‑ая, ‑ае.
Спец. Які мае адносіны да мінускулаў. Мінускульнае пісьмо.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ГРЭ́ЧАСКАЕ ПІСЬМО́,
алфавітная сістэма, якая ўзыходзіць да фінікійскага пісьма. Верагодна ўзнікла ў 9—8 ст. да н.э. У грэчаскім пісьме, акрамя літар, якія абазначаюць зычныя, былі ўведзены самаст. літары для перадачы галосных гукаў, што было новым этапам у развіцці пісьменства. Класічны агульнагрэч. алфавіт склаўся ў 5—4 ст. да н.э. Напрамак пісьма — злева направа. Кожная літара мела і лічбавае значэнне. Знакі «стыгма», «копа» і «сампі» выкарыстоўваліся толькі для абазначэння лічбаў і пазней выйшлі з ужытку. Новагрэч. алфавіт мае 24 літары.
Алфавітнае грэчаскае пісьмо падзялялася на 2 галіны: усх.-грэч. і зах.-грэч. пісьмо. Усх.-грэч. развілося ў класічнае стараж.-грэч. і візантыйскае пісьмо, стала асновай копцкага, гоцкага, слав. кірылічнага (гл. Кірыліца), а магчыма, армянскага і часткова груз. пісьма (гл. адпаведныя арт.). Зах.-грэч. пісьмо было зыходным для этрускага, стараж.-герм. рунічнага і лацінскага пісьма. Найб. стараж. помнікі грэчаскага пісьма датуюцца 8—7 ст. да н.э. Грэчаскае пісьмо прадстаўлена некалькімі тыпамі: манум. пісьмо на цвёрдых прадметах — камені, метале, кераміцы (з 8 ст. да н.э.); уніцыяльнае — на папірусе (з 4 ст. да н.э.), на пергаменце (з 2 ст. да н.э.); курсіўнае (з 3 ст. да н.э.). У 13 ст. развіваецца малодшы мінускул (гл. Мінускульнае пісьмо), які паслужыў узорам для першага грэч. друкарскага шрыфту (15 ст.). Сучасныя друкаваныя грэч. літары створаны ў 17 ст.
Літ.:
Павленко Н.А. История письма. 2 изд. Мн., 1987;
Guarducci M. Epigrafia greca. Vol. 1—2. Roma, [1967—69].
А.М.Рудэнка.
т. 5, с. 510
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)