мінулаго́дні, -яя, -яе.

Які мае адносіны да мінулага года, зроблены, праведзены ў мінулым годзе.

М. фестываль.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

мінулаго́дні

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. мінулаго́дні мінулаго́дняя мінулаго́дняе мінулаго́днія
Р. мінулаго́дняга мінулаго́дняй
мінулаго́дняе
мінулаго́дняга мінулаго́дніх
Д. мінулаго́дняму мінулаго́дняй мінулаго́дняму мінулаго́днім
В. мінулаго́дні (неадуш.)
мінулаго́дняга (адуш.)
мінулаго́днюю мінулаго́дняе мінулаго́днія (неадуш.)
мінулаго́дніх (адуш.)
Т. мінулаго́днім мінулаго́дняй
мінулаго́дняю
мінулаго́днім мінулаго́днімі
М. мінулаго́днім мінулаго́дняй мінулаго́днім мінулаго́дніх

Крыніцы: piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

мінулаго́дні, ‑яя, ‑яе.

Які мае адносіны да мінулага года; леташні. Мінулагодні тэатральны сезон. Мінулагоднія моды. // Які застаўся, захаваўся ад мінулага года. У затоне, паміж сухіх мінулагодніх чаротаў, раптам голасна закрычаў качур. Краўчанка. Гірляндамі вісяць на .. яловых лапках мінулагоднія шышкі. Зуб. // Зроблены, створаны ў мінулым годзе. Успомніўшы, відаць, мінулагодні праект моста, [дырэктар] махнуў рукой і сур’ёзна сказаў: — Добрую справу не забракуеш: яна праб’е сабе дарогу. Рунец.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

мінулаго́дні (леташні) vórjährig, vom Vórjahr, von létztem Jahr

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

ле́ташні, -яя, -яе.

Мінулагодні.

Леташняя трава.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вы́пуск, -у, мн. -і, -аў, м.

1. гл. выпусціць.

2. Група навучэнцаў, якія заканчваюць навучальную ўстанову адначасова.

Мінулагодні в.

3. Частка твора, выдадзеная асобна.

Раман у двух выпусках.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

vórjährig a ле́ташні, мінулаго́дні

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

przeszłoroczny

леташні; мінулагодні

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

zeszłoroczny

леташні; мінулагодні

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Перале́часты (пырылі́частый) ’мінулагодні’ (Клім.). Да перад‑ і ле́та ’год’ (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)