апал2 назоўнік | мужчынскі род

Мінерал, бледны шклопадобны камень, некаторыя гатункі якога лічацца каштоўнымі.

  • Пярсцёнак з белым апалам.

|| прыметнік: апалавы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

графіт назоўнік | мужчынскі род

  1. Мінерал цёмнага колеру, ужыв. для вырабу карандашоў, змазачных матэрыялаў і пад.

  2. Стрыжань у сярэдзіне алоўка.

|| прыметнік: графітны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

геліятроп назоўнік | мужчынскі род

  1. Садовая травяністая расліна з цёмна-ліловымі пахучымі кветкамі.

  2. Мінерал зялёнага колеру з чырвонымі крапінкамі, разнавіднасць халцэдону.

|| прыметнік: геліятропны.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

тальк назоўнік | мужчынскі род

Слаісты мяккі мінерал звычайна белага колеру, выкарыстоўваецца ў выглядзе парашку ў тэхніцы і медыцыне.

  • Прысыпаць талькам.

|| прыметнік: талькавы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

тапаз назоўнік | мужчынскі род

Мінерал з групы сілікатаў, асобныя крышталі якога, дзякуючы бляску і прыгожаму колеру, выкарыстоўваюцца як каштоўныя камяні.

|| прыметнік: тапазавы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

гранат2 назоўнік | мужчынскі род

Мінерал класа сілікатаў; празрысты каштоўны камень, пераважна цёмна-чырвонага колеру.

|| прыметнік: гранатавы.

  • Г. бранзалет (з гранатамі).
  • Г. колер.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

агат назоўнік | мужчынскі род

Цвёрды, з слаямі рознай афарбоўкі мінерал, які выкарыстоўваецца для ўпрыгожанняў, дробных вырабаў і ў тэхніцы.

|| прыметнік: агатавы.

  • Агатавыя вочы.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

лабрадор, ‑у, м.

Мінерал з групы палявых шпатаў.

[Ад геаграфічнай назвы Лабрадор.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

берыл, ‑у, м.

Мінерал, алюмасілікат берылію; каштоўны камень.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

хальказін, ‑у, м.

Мінерал класа сульфідаў; медны бляск.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)