Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)
папада́нне, ‑я, н.
Дзеяннепаводледзеясл. пападаць — папасці (у 1 знач.).
•••
Прамое пападанне — непасрэднае паражэнне цэлі снарадам, бомбай, мінай.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
саладжа́вы süßlich;
саладжа́вая ўсме́шка ein süßliches Lächeln;
з саладжа́вай мі́най mit süßlicher Míne
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
ГО́ЙШЫК (Мікалай Васілевіч) (17.1.1927, в. Воля Івацэвіцкага р-на Брэсцкай вобл. — 24.4.1944),
удзельнік партыз. руху у Беларусі ў Вял.Айч. вайну. З пач. вайны партыз. сувязны, з 1943 падрыўнік партыз. брыгады імя Дзяржынскага Брэсцкай вобл. Пусціў пад адхон 7 варожых эшалонаў. У час чарговай аперацыі партызанам не ўдалося замініраваць рэйкі, таму Гойшык кінуўся з мінай пад эшалон з танкамі, гарматамі і жывой сілай ворага. У в. Міхнавічы Івацэвіцкага р-на пастаўлены помнік, у г. Івацэвічы адкрыты дом-музей Гойшыка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
праважда́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.
Разм. Патраціць многа часу на што‑н. [Балагол:] — Каб не твой конь, дык мы ўсю ночку тут праваждаліся б...С. Александровіч.[Мікола] нейкі час праваждаўся з самаробная мінай — прыладжваў да толу ўзрывальнік.Новікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ПАРЭ́ЧКІ (Ribes),
род кветкавых раслін сям. агрэставых. Каля 150 відаў. Пашыраны ў халодным і ўмераным паясах Еўразіі, Амерыкі і ў Афрыцы (Атласкія горы). На Беларусі 6 дзікарослых і культурных відаў П.: альпійскія (R. aiplinum), залацістыя (R. aureum), пушыстыя (R. spicatum), светлыя (R. lucidum), чорныя (R. nigrum), чырвоныя (R. rubrum). Трапляюцца ў вільготных лясах, сярод хмызнякоў, ускрай балот і па берагах рэк; культывуюцца ў прамысл. і аматарскім садаводстве. 14 відаў інтрадукавана ў Цэнтр.бат. садзе Нац.АН Беларусі.
Лістападныя, радзей вечназялёныя кусты выш. да 2 м. Парасткі гладкія, часам шыпаватыя. Лісце простае, чаргаванае, голае або апушанае, бывае з залозкамі. Кветкі ў гронках, двух- ці аднаполыя. Плод — ягада. Віды П. аб’ядноўваюць у 3 групы. Для П. чорных характэрны спецыфічны пах з-за наяўнасці залозак на ніжняй паверхні лісця. Вядомыя сарты: Беларускія салодкія, Галубка, Мінай Шмыроў, Кантата-50, Паўлінка. Група П. чырвоных як лек. расліна вядомая з 14 ст., як ягадная — з 16 ст. Сарты: Галандскія чырвоныя, Вялікія белыя, Ненаглядныя. Група П. залацістых эндэмічная для Паўн. Амерыкі. Харч., лек., дэкар. расліны.
Літ.:
Волузнев А.Г. Ягодный сад. Мн., 1970;
Валягина-Малютина Е.Т. Деревья и кустарники Средней полосы Европейской части России. СПб., 1998.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
брэш, ‑ы, ж.
1. Пралом, адтуліна, прабітая ў сцяне, у корпусе карабля і пад. артылерыйскім снарадам, мінай і пад. // Разрыў, парушэнне цэласнасці чаго‑н. Брэш у абароне праціўніка.
2.перан. Страта. Брэш у бюджэце.
•••
Прабіць брэш — панесці сур’ёзны ўдар, урон.
[Фр. brèche.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)